21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзенне ад ААТ «Свiтанак»: новы стыль лета-2007

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




На фестывалi маладзёжнай моды «Пакаленне NEXT», якi нядаўна прайшоў у Мiнску, лепшай у намiнацыi «Максiмум камфорту» прызнана калекцыя «Sorty» Аксаны Хлопчанка, дызайнера аднаго з вядучых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусi — ААТ «Свiтанак». Зразумела, адзенне з бавоўны — апрыёры прыемнае i камфортнае, але ж менавiта «Свiтанак» здольны пастаянна здзiўляць прыхiльнiкаў сваёй маркi гарманiчным адзiнствам формы i зместу. Здаецца, як можна ў кожнай мадэлi не парушыць баланс памiж камфортам, стылем i цаной? Уявiце, гэта можа быць. А вось на пытанне «як?» дакладнага адказу нам нiхто не дасць — сакрэт фiрмы. Праўда, у вас, паважаныя чытачы, ёсць магчымасць «адчынiць дзверы» ў дзейнасць ААТ «Свiтанак».

Дырэктар ААТ «Свiтанак» Iна Вiктараўна МАЛIНОЎСКАЯ:

— Наша прадпрыемства прапануе сваiм пакупнiкам перш за ўсё зручнасць i камфорт, а гэта немагчыма без павышанай увагi да якасцi выпускаемай прадукцыi. Пры гэтым ААТ «Свiтанак» заўсёды вылучаўся разумнымi суадносiнамi якасцi з цаной. Разам з недарагiмi, даступнымi для пакупнiка з любым кашальком вырабамi, мы прапануем i больш дарагiя мадэлi з высакаякаснай сыравiны. Вырабы ад ААТ «Свiтанак» — гэта мода, якая жыве ў кожнай мадэлi, стыль, народжаны добрым настроем, сучасны дызайн, якi хавае ў сабе пяшчотнае дыханне палатна i свабоду руху. Мы будзем рады, калi ў вашым гардэробе знойдзецца месца для нашых трыкатажных вырабаў!


ПЕРШЫ САКРЭТ абумоўлены тым, што прадпрыемства актыўна дэманструе свае дасягненнi i не стамляецца вучыцца ў iншых.

Аб гэтым сведчыць актыўны ўдзел у выставах-кiрмашах. Штогод ААТ «Свiтанак» наведвае каля дзесятка падобных мерапрыемстваў. Летась гэта былi, напрыклад, «Iндустрыя моды-2006», якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу ў лютым i кастрычнiку, 26-ы i 27-ы федэральныя аптовыя кiрмашы тавараў i абсталявання тэкстыльнай i лёгкай прамысловасцi, якiя прайшлi ў Маскве ў сакавiку i вераснi адпаведна, нацыянальныя выставы Рэспублiкi Беларусь у Краснадары, Санкт-Пецярбургу, выстава «Стыль» у горадзе Брно (Чэхiя), «Балтыйскi тэкстыль i скура» ў Вiльнюсе (Лiтва), Днi Рэспублiкi Беларусь у Маскоўскай вобласцi — гарадах Ступiна, Мыцiшчы, Звенiгарад, Краснагорск i, нарэшце, 19-я Мiжнародная выстава-кiрмаш «БелТЭКСлегпрам-2006» у Мiнску.

Сёлета з мэтай распрацоўкi аўтарскай калекцыi маладзёжнай бялiзны i лагатыпу дзiцячага брэнда спецыялiсты «Свiтанка» наведвалi Дзюсельдорф (Германiя) з мэтай пошуку новых вiдаў аздаблення трыкатажных вырабаў i новых вiдаў сыравiны — Мiжнародную выставу-кiрмаш лёгкай прамысловасцi ў Iстамбуле (Турцыя), традыцыйна не прапусцiлi 28-ы Федэральны аптовы кiрмаш у Маскве, паказвалi некалькi калекцый на Тыднi Млыну моды ў Берлiне (Германiя), вывучалi асартымент тканiн i палотнаў на чарговым Федэральным аптовым кiрмашы ў Маскве i, у рэшце рэшт, атрымалi прыз за лепшую маладзёжную калекцыю з трыкатажу на фестывалi Беларускага цэнтра моды «Пакаленне NEXT».

ДРУГI САКРЭТ поспехаў «Свiтанка» — жаданне трымаць, што называецца, «руку на пульсе» сусветнай моды: праяўляць фантазiю i наватарства, пераймаць лепшае i рухацца да новых вяршынь.

Паводле слоў дырэктара ААТ «Свiтанак» Iны Малiноўскай, у гэтым вяснова-летнiм сезоне дызайнеры прымушаюць нас перагледзець сваё стаўленне да адзення. Экспрэсiўная сэксуальнасць з нiзкай лiнiяй талii i адкрытыя топы паспелi набiць аскому i таму канулi ў нябыт. Iм на змену прыйшлi прызабытыя адчуваннi стрыманасцi i сiлуэта з акцэнтам на кантралюемых аб’ёмах. Новая эстэтыка дызайну заключаецца ў адмове ад яўнай дэкаратыўнасцi i сэксапiльнасцi i пераходзе да чагосьцi больш прадуманага ды рафiнаванага. Стрыманасць, як асноўны прынцып у адзеннi, азначае адсутнасць дэкаратыўных дэталяў i прыцягненне ўвагi да тканiн i крою. Строгiя формы валодаюць чысцiнёй лiнiй, чаго даволi доўгi час не назiралася ў жаночым адзеннi прэт-а-партэ.

Накiрункi, якiя будуць уплываць на моду блiжэйшага сезона, будуць знаходзiцца пад уплывам вобразаў 80-х гадоў, а гэта значыць, бывай, унiсэкс, вiват, жаноцкае адзенне для жанчын i мужнае — для мужчын. Увогуле модны вобраз складаецца цяпер з наступных элементаў: палiто-максi, палiто бясформеннае, як лазневы халат; дасканаласць лiнiй у пелерынах; функцыянальнасць мужнага крою, асаблiва ў хлапчуковым жакеце з шырокiмi плячыма; прастата элегантнай, доўгай, у абцяжку, спаднiцы; камфортныя абдымкi сукенкi з джэрсi або свiтэра вялiкага памеру. Асноўнымi колерамi застаецца класiчная палiтра зiмова-белых, шэрага адценняў, а таксама iндыга з невялiкiмi ўкрапiнамi ярка-чырвонага. Скульптурныя сiлуэты патрабуюць пэўнай апрацоўкi тканiн — шыкоўная дарагая шэрсць i фланель, двухбаковыя i «мятыя» тканiны. Сiлуэт павiнен быць простым, блiзкiм да мiнiмалiзму.

САКРЭТ ТРЭЦI грунтуецца на дынамiчнасцi абнаўлення.

Прадпрыемства выпускае шырокi асартымент вырабаў для ўсiх узроставых груп — ад ясельнай да дарослай, i ў кожным новым сезоне, у кожнай асартыментнай групе з’яўляюцца новыя калекцыi з новымi творчымi iдэямi, адзначае дызайнер Аксана Хлопчанка.

У кожнай з сезонных калекцый — «вясна-лета», «восень-зiма» нараджаецца каля 200 новых мадэляў. Базавыя калекцыi працягваюць iснаванне ў змененым выглядзе — новая каляровая гама, новыя вiды монарапортнага друку, новыя малюнкi ратацыйнага друку.

«Вясна-лета 2007» парадуе пакупнiкоў вырабаў ад «Свiтанка» разнастайнасцю дзiцячага i дарослага асартыменту з кулiрнага палатна з лайкрай. Мастак-мадэльер Мiхаiл Мытнiк распрацаваў новую калекцыю мужчынскай бялiзны «Мустанг», а малады спецыялiст Алеся Цiтавец з’яўляецца аўтарам калекцыi жаночай бялiзны «Кветкавы брыз». Над самай утульнай калекцыяй сарочак, пiжам i халатаў з баваўняна-вiскознай пражы, якая надае гатовым вырабам шаўкавiсты бляск i мяккi грыф, працавалi Мiхаiл Мытнiк, Таццяна Козiк («Востраў матылькоў») i Людмiла Дзюшко («Волагда»). Калекцыя сарочак i пiжам «У сэрцах» Алесi Цiтавец i маладога спецыялiста Ганны Нiкалаевай адрасавана дзецям усiх узростаў. Людмiла Дзюшко стварыла для дашкалят калекцыю касцюмаў, сукенак, фуфаек, маек i г.д. пад назвай «Алёнушкi», а для больш дарослых дзяўчынак — «Моднiцы». Знакамiтая i любiмая вельмi многiмi маладзёжная лiнiя «ЭГО» абнаўляецца ў гэтым сезоне вырабамi з iнтэрлочнага палатна прамысловага фарбавання з эфектам «бацiк». Дзякуючы дызайнеру Аксане Хлопчанка, гэта калекцыя пад дэвiзам «Sorty» перамагла, як было заўважана вышэй, як лепшая маладзёжная калекцыя з трыкатажу на фестывалi «Пакаленне NEXT». Наогул, у новую калекцыю лiнii «ЭГО» ўвайшлi джэмперы з кароткiмi рукавамi, топы на шлейках. У жаночых мадэлях пераважаюць салатавыя, лiмонныя i бэзавыя адценнi, у мужчынскiх — бэжавыя, шэрыя, жоўтыя, чорныя. А «фiшкай» новай прапановы становяцца малюнкi пiгментнага друку, прычым малюнкi з «iмёнамi» — «На крылах кахання», «Замарылася», «Першае спатканне»...

«Для гэтай калекцыi спецыяльна выбраны незвычайныя выяўленнi — паўдзiцячыя, жывыя, цiкавыя малюнкi, зробленыя з добрай доляй гумару, — тлумачыць Аксана Хлопчанка. — Гэта зараз вельмi цiкавы накiрунак у маладзёжнай модзе. Актуальным застаецца i выкарыстанне тэкстаў, якое таксама, як мне здаецца, удала «ўплялося» ў калекцыю».

Белы колер спартыўных маек i фуфаек для мужчын выключае сумнае ўспрыманне калекцыi дзякуючы ластыкам зялёнага, гарохавага, чырвонага колераў, а цёмныя мадэлi вызначае арыгiнальны пiгментны друк. Спартыўная калекцыя для жанчын — гэта саюз бавоўны з эластанавымi нiцямi. Такi састаў дапамагае вырабам карэктаваць невялiкiя недахопы фiгуры, доўга захоўваць уласную форму i насычанасць колеру. У калекцыю ўваходзяць не толькi топы разнастайных канструкцый, але i такiя папулярныя ў гэтым сезоне спаднiцы-шорты. Каляровая гама мае на ўвазе спалучэнне чорнага з лiмонным, салатавым, жоўтым. Вырабы аформлены настрачнымi кантамi i пiгментным друкам кантрастнага колеру.

САКРЭТ ЧАЦВЁРТЫ хаваецца ў iмкненнi быць як мага блiжэй да пакупнiкоў.

Ужо зараз новыя мадэлi вяснова-летняга сезона можна набыць у фiрменных магазiнах, ва ўнiвермагах i гандлёвых дамах па ўсёй рэспублiцы. Дарэчы, колькасць фiрменных магазiнаў ААТ «Свiтанак» пастаянна расце i на сёння складае 14. Да канца года, паводле прагнозаў, будзе 19, а ў 2010 годзе — 25.

Святлана БАРЫСЕНКА,

Веранiка ХIЛЬКЕВIЧ.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фестывалi маладзёжнай моды «Пакаленне NEXT», якi нядаўна прайшоў у Мiнску, лепшай у намiнацыi «Максiмум камфорту» прызнана калекцыя «Sorty» Аксаны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика