На выхадныя iстотна пацяплее, але ўначы чакаюцца замаразкiСёння ўдзень у многiх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. У ноч на 4 мая пад уплывам зоны павышанага цiску ападкаў не будзе, але падмарозiць да 0 — мiнус 4 градусаў, на глебе месцамi — да 6 градусаў марозу. Удзень 4 мая ў паўночнай палове краiны пройдуць дажджы. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 6 цяпла на поўначы да плюс 17 градусаў на паўднёвым захадзе Беларусi. У суботу месцамi, а ў нядзелю па паўночнаму ўсходу краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 0—4 цяпла, месцамi па паўночнаму ўсходу слабыя замаразкi; удзень — 8—14 градусаў, у Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 19 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня ўзмоцнiцца ўплыў антыцыклону i ападкаў не будзе. Тэмпература паветра ўначы каля 0, удзень — 11—16, а на паўднёвым захадзе — да 17—21 градуса цяпла. Сяргей КУРКАЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень у многiх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. |
|