30 залпаў у гонар Перамогі
Кар. БЕЛТА
У адпаведнасцi з загадам мiнiстра абароны Беларусi генерал-палкоўнiка Леанiда Мальцава, артылерыйскi салют у Дзень Перамогi 9 мая будзе дадзены ў 22.00 у Мiнску, крэпасцi-героi Брэсце i абласных цэнтрах краiны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэсс-службе Мiнабароны.
Салют будзе зроблены 30 артылерыйскiмi залпамi. Як удакладнiлi ў мiнiстэрстве, ваенны парад у сталiцы Беларусi адбудзецца 3 лiпеня ў гонар Дня Незалежнасцi. У гэтым годзе ў парадзе прымуць удзел толькi пешыя калоны. Аўтамабiльная тэхнiка будзе задзейнiчана для перавозкi асабiстага саставу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з загадам мiнiстра абароны Беларусi генерал-палкоўнiка Леанiда Мальцава, артылерыйскi салют у Дзень Перамогi 9 мая будзе дадзены ў 22.0 |
|