У Магiлёве майскi снег ляжыць на дахах i газонах
Iлона IВАНОВА
Стыхiя 1 мая ў Магiлёўскай вобласцi выдалася халоднае i снежнае. З-за моцнага снегу i нiзкай тэмпературы паветра ў абласным цэнтры адмянiлi канцэртна-забаўляльную праграму, прысвечаную святу працы, а таксама i святочную акцыю абласных прафсаюзаў, якiя планавалi падараваць маленькiм магiляўчан бясплатныя забавы ў Парку атракцыёнаў.I ў сераду ў Магiлёве яшчэ ляжаў снег. Але, паводле iнфармацыi Магiлёўскага цэнтра па гiдраметэаралогii, нiчога звышнатуральнага ў майскiм снезе няма. — Калi вы памятаеце савецкiя часы, то снег i холад на першамайскiх дэманстрацыях былi не такiмi ўжо рэдкiмi з’явамi, — каментуе начальнiк цэнтра Алег Максюта. — Хоць, канешне, на сёлетнi першамай сярэдняя тэмпература паветра аказалася на 9—10 градусаў нiжэй нормы, i гэта не так часта здараецца. Максiмальная дзённая тэмпература паветра была 3—6 градусаў цяпла, а ўначы — 2—3 градусы марозу. Найбольшая колькасць снегу выпала ў Горках — 8 мiлiметраў. Увогуле па вобласцi — ад 3 да 8 мм. — Мы замярзаем на фоне глабальнага пацяплення, — кажа Алег Максюта. — Канешне, надвор’е апошнiм часам, мякка кажучы, здзiўляе анамальнымi з’явамi. У студзенi перакрывалiся гiстарычныя тэмпературныя значэннi па цяплу. Еўропа ў сёлетнiм красавiку ўпершыню за два стагоддзi назiранняў «смажылася» ад 30-градуснай спякоты. А ў нас цяпер — майскi снег, якога даўно не было. Сiноптыкi паведамляюць, што самы познi снег назiраўся ў Магiлёве i Горках 15 мая 1927 года, у Касцюковiчах i Слаўгарадзе — 4—5 мая 1980 года, у Клiчаве i Бабруйску — 2—5 мая 1965 года. У камiтэце па сельскай гаспадарцы i харчаванню Магiлёўскага аблвыканкама паведамiлi, што снег i халоднае надвор’е не перашкодзяць пасевам на палях. Адзiнае — гэта стрымлiвае рост раслiн, але вяскоўцы спадзяюцца на хуткае паляпшэнне ўмоў надвор’я.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 мая ў Магiлёўскай вобласцi выдалася халоднае i снежнае. З-за моцнага снегу i нiзкай тэмпературы паветра ў абласным цэнтры адмянiлi канцэртна-забаўля |
|