Вызначаны пераможцы спаборнiцтва за 2006 год для занясення на рэспублiканскую Дошку гонару
Вызначаны пераможцы спаборнiцтва за дасягненне ў 2006 годзе найлепшых вынiкаў у выкананнi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Пераможцы занесены на Рэспублiканскую Дошку гонару. Адпаведны ўказ кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 30 красавiка.
Сярод абласцей i г. Мiнска першае месца заняла Магiлёўская вобласць. Сярод раёнаў найбольшых поспехаў дабiлiся Рэчыцкi раён (першае месца), Смаргонскi раён (другое месца), Шклоўскi раён (трэцяе месца). Сярод гарадоў i раёнаў у гарадах першае месца заваяваў Мазыр, другое — Вiцебск i Гродна, трэцяе месца — у Заводскага раёна г.Мiнска. Сярод прамысловых арганiзацый i арганiзацый палiўна-энергетычнага комплексу: падпарадкаваных рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якiя ўваходзяць у склад iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублiкi Беларусь, — адкрытае акцыянернае таварыства «Камiнтэрн» (першае месца), сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗОВ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ» (другое месца), сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства «Мiлавiца» (трэцяе месца); падпарадкаваных мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, i арганiзацый без ведамаснай падпарадкаванасцi — таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ака» (першае месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Бярозаўскi мясакансервавы камбiнат» (другое месца), прыватнае вытворчае ўнiтарнае прадпрыемства «Пастаўскi мэблевы цэнтр» (другое месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкi малочнакансервавы камбiнат» (трэцяе месца). Сярод будаўнiчых арганiзацый — адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднапрамбуд» (першае месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельскi домабудаўнiчы камбiнат» (другое месца), дзяржаўнае ўнiтарнае камунальнае даччынае будаўнiчае прадпрыемства «Бялынiцкая перасовачная механiзаваная калона нумар 241» (трэцяе месца). Сярод арганiзацый сувязi — Гродзенскi фiлiял рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства электрасувязi «Белтэлекам» (першае месца), Вiцебскi фiлiял рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства электрасувязi «Белтэлекам» (другое месца). Сярод арганiзацый транспарту — рэспублiканскае ўнiтарнае эксплуатацыйна-будаўнiчае прадпрыемства «Дняпроўска-Бугскi водны шлях» (першае месца), камунальнае праектна-рамонтна-будаўнiчае ўнiтарнае прадпрыемства «Вiцебскаблдарбуд» (другое месца), даччынае ўнiтарнае прадпрыемства «Аўтобусны парк № 1» рэспублiканскага аўтатранспартнага ўнiтарнага прадпрыемства «Мiнаблааўтатранс» (трэцяе месца). Сярод арганiзацый сферы паслуг — камунальнае ўнiтарнае гандлёвае прадпрыемства «Гандлёвы цэнтр «Радзiвiлаўскi», г. Мiнск (першае месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Мiнбакалеягандаль» (другое месца), Гродзенскае гарадское гандлёвае ўнiтарнае прадпрыемства «Лiмож» (другое месца), камунальнае аптова-рознiчнае ўнiтарнае прадпрыемства «Дыялог-Гомель» (трэцяе месца). Сярод арганiзацый аграпрамысловага комплексу — рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «Саўгас-камбiнат «Зара», Мазырскi раён (першае месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбiнат «Дзяржынскi», Дзяржынскi раён (першае месца), прыватнае ўнiтарнае аграрнае прадпрыемства «Моладава-Агра», Iванаўскi раён (другое месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Белавежскi», Камянецкi раён (другое месца), рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «Навучальна-доследная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii», Горацкi раён (трэцяе месца), адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбiнат «Усход», Магiлёўскi раён (трэцяе месца). Сярод арганiзацый навукi i навуковага абслугоўвання — дзяржаўная навуковая ўстанова «Iнстытут тэхналогii металаў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi» (першае месца), установа Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта «Навукова-даследчы iнстытут фiзiка-хiмiчных праблем» (другое месца), дзяржаўная навуковая ўстанова «Iнстытут бiяарганiчнай хiмii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi» (трэцяе месца). Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |
|