Заява Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
па мiжнародных справах i сувязях з СНД i рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па супрацоўнiцтву з Парламентам Рэспублiкi Куба ў сувязi з незаконным утрыманнем пяцi кубiнскiх грамадзян у турмах ЗША
Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь далучаюцца да парламентарыяў i грамадскасцi многiх дзяржаў свету, якiя выказалi пратэст у сувязi з незаконным затрыманнем праваахоўнымi органамi Злучаных Штатаў Амерыкi пяцярых грамадзян Рэспублiкi Куба i iх утрыманнем больш як восем гадоў у турмах ЗША. Мiжнародная супольнасць прызнае Антонiо Герэра Радрыгеса, Фернандо Гансалеса Iорта, Херардо Эрнандэса Нардэло, Рамона Лабаньiно Салараса i Рэне Гансалеса Счверэта ахвярамi абуральнай несправядлiвасцi i палiтычнай прадузятасцi. Пачынаючы з моманту затрымання кубiнскiх патрыётаў да гэтага часу iх правы пастаянна парушаюцца. Парламентарыi Беларусi глыбока ўстрывожаны парушэннем канстытуцыйных нормаў i выступаюць за справядлiвае патрабаванне аб неадкладным вызваленнi кубiнскiх грамадзян, падтрымка ў абарону якiх прыняла шырокi мiжнародны размах. Мы перакананы, што кубiнскае пытанне павiнна вырашацца дыпламатычным шляхам, i заклiкаем ЗША выкарыстаць усе магчымасцi для перагляду прыгавораў i вынясення справядлiвых рашэнняў у адносiнах да кубiнскiх грамадзян, тым самым прадэманстраваўшы сваю павагу да мiжнароднай грамадскай думкi. Беларускiя парламентарыi салiдарныя з заявамi парламентарыяў многiх еўрапейскiх краiн, у тым лiку дэпутатаў Еўрапейскага парламента, i звяртаюцца да парламентаў усiх дзяржаў з заклiкам прыняць усе неабходныя меры, каб спынiць гэтую жорсткую акцыю i насiлле над патрыётамi Кубы. 27 красавiка 2007 года г. Мiнск Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
па мiжнародных справах i сувязях з СНД i рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па супрацоўнiцтву з Парламентам Рэспублiкi Куба ў сув |
|