Удзельнiкам ХI Мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўкi «СМI ў Беларусi» i II Беларускага iнфармацыйна
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХI Мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўкi «СМI ў Беларусi» i II Беларускага iнфармацыйнага форуму. У нашай дзяржаве ўдзяляецца вялiкая ўвага развiццю друку, радыё i тэлебачання, стварэнню ўмоў для рэалiзацыi iх галоўнага прызначэння — несцi мiльёнам людзей поўную i праўдзiвую iнфармацыю аб падзеях у рэспублiцы i за мяжой. Правядзенне такiх буйных i значных мiжнародных мерапрыемстваў служыць яркiм прыкладам нашай адкрытасцi, рэальнага, а не паказнога клопату аб свабодзе слова i iмкнення да супрацоўнiцтва. Цудоўна, што галоўнай тэмай Беларускага iнфармацыйнага форуму стануць пытаннi сацыяльнай адказнасцi сродкаў масавай iнфармацыi, якiя сёння з’яўляюцца асаблiва важнымi i актуальнымi для журналiстаў усiх краiн. Упэўнены, што гэтыя выстаўка i форум пераканаўча прадэманструюць дасягненнi i перспектывы развiцця беларускiх сродкаў масавай iнфармацыi, будуць садзейнiчаць iх прасоўванню на сусветны iнфармацыйны рынак, наладжванню ўзаемавыгадных сувязяў i дзелавых кантактаў, умацаванню дружбы памiж народамi. Жадаю вам натхнення, поспехаў у рабоце, шчасця i дабрабыту. Аляксандр ЛУКАШЭНКА. 2 мая 2007 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з адкрыццём ХI Мiжнароднай спецыялiзаванай выстаўкi «СМI ў Беларусi» i II Беларускага iнфармацыйнага форуму |
|