21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Больш сродкаў на лячэнне

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

На медыцынскае абслугоўванне i лячэнне кожнага жыхара Мiншчыны сёлета ў бюджэт вобласцi закладзена 311 тысяч 115 рублёў. У параўнаннi з леташнiм паказчыкам сума павялiчылася больш чым на 20 працэнтаў. Новыя нарматывы змешчаны ў праграме развiцця аховы здароўя на 2007—2010 гады, якая была прынята да выканання i дэпутатамi Мiнскага абласнога Савета.

Як расказаў карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама Iван ЛIПНIЦКI, вялiкая ўвага надаецца ў гэтай праграме вырашэнню актуальных праблем — дэмаграфiчнай бяспецы i прафiлактыцы захворванняў.

— Хваробу лягчэй прадухiлiць, чым потым аказваць медыцынскую дапамогу. Недастаткова змагацца толькi з ужываннем алкаголю i нiкацiну. Ахова здароўя людзей пачынаецца з правiльнай арганiзацыi харчавання ў школах, дзiцячых садках i на прадпрыемствах, здароўе будучага пакалення залежыць i ад таго, у якiх умовах жыве цяжарная жанчына — адзначыў Iван Лiпнiцкi. — Вось толькi некалькi напрамкаў, якiя працягне ўдасканальваць медыцына вобласцi. Яна будзе развiвацца не толькi, напрыклад, у галiне кардыяхiрургii. Захаванне здароўя на 90 працэнтаў залежыць ад паводзiнаў, ладу жыцця людзей, таму прафiлактыка хвароб з’яўляецца зараз адной з нашых галоўных мэтаў.

Разам з тым летась у вобласцi было набыта шмат медыцынскага абсталявання i тэхнiкi, у тым лiку 100 машын «хуткай дапамогi», перасоўныя рэнтген-апараты, стаматалагiчныя ўстаноўкi, апараты штучнай вентыляцыi лёгкiх.

— Мы i надалей будзем працаваць над паляпшэннем стану здароўя насельнiцтва. Трэба панiзiць колькасць захворванняў, актуальнае i пытанне памяншэння ўзроўню смяротнасцi сярод нованароджаных. Будзе рэалiзоўвацца праграма па ўсеагульнай дыспансэрызацыi, што павiнна прывесцi да выпраўлення дэмаграфiчнай сiтуацыi ў вобласцi. Ну i, канешне ж, матэрыяльна-тэхнiчная база медыцынскiх устаноў будзе абнаўляцца i мадэрнiзавацца, — паведамiў Iван Лiпнiцкi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На медыцынскае абслугоўванне i лячэнне кожнага жыхара Мiншчыны сёлета ў бюджэт вобласцi закладзена 311 тысяч 115 рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика