«Школа здароўя» ў праекце
Галiна МАЛАХОЎСКАЯ, «Мiнск—Навiны»
Гарадскi праект «Школа здароўя» аб’яднаў педагогаў i навучэнцаў 11 сталiчных школ.
— На базе гэтых устаноў адукацыi створаны эксперыментальныя пляцоўкi па фармiраванню ў падлеткаў цэнасных установак на карысць здаровага ладу жыцця, — удакладнiла начальнiк аддзела дашкольнай i агульнай сярэдняй адукацыi Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Таццяна Харужая. — Ужо ёсць цiкавы вопыт. У 195-й школе дзейнiчае клуб навучэнцаў «За здаровы лад жыцця!». Выхаванцы школы-iнтэрната № 8 падрыхтавалi рэферат «Паскораная дапамога» для навучання дзяцей навыкам аказання першай медыцынскай дапамогi. Навуковае даследаванне «Наркаманiя: трагедыя асобы» правялi старшакласнiкi 101-й сталiчнай школы. Дзевяць лепшых работ апублiкаваны ў зборнiку «Школа здароўя», выдадзеным грамадскiм аб’яднаннем «Адукацыйны цэнтр ПОСТ».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадскi праект «Школа здароўя» аб’яднаў педагогаў i навучэнцаў 11 сталiчных школ |
|