Як тытул здабыў, так i абаранiў
Iрына ПРЫМАК
Ведай нашых! Больш як тры раўнды беларус Раманаў не баксiруеБеларускi баксёр 24-гадовы Юрый Раманаў упершыню абараняў тытул чэмпiёна Еўропы сярод прафесiяналаў у вагавай катэгорыi да 61,235 кiлаграма. Са сваiм сапернiкам, 34-гадовым балгарынам Тонча Тончавым, ён расправiўся ў трэцiм раўндзе, адправiўшы госця ў накаўт. Шчаслiвы пераможца прызнаўся пасля паядынку, што настройваўся на цяжкi 12-раўндавы бой, бо Тончаў — вопытны i тэхнiчны баксёр: ён з’яўляецца сярэбраным прызёрам Алiмпiяды ў Атланце, заваяваў тытулы Iнтэркантынентальнага чэмпiёна па версiях WBС i WBА, быў чэмпiёнам Еўропы ў 2001 годзе. За сваю кар’еру балгарын правёў 41 бой, з іх у 37 сустрэчах выйграў, прычым 21 раз накаутам. Сакрэт перамогi беларуса — у фiрменным раманаўскiм левым бакавым удары. Цiкава, што свой тытул беларус таксама заваяваў пасля накаўта сапернiка ў трэцiм раўндзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як тры раўнды беларус Раманаў не баксiруе
|
|