Ад iмя дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
i ад сябе асабiста сардэчна вiншую калектыў газеты «Звязда» з Днём друку.
Ваша прафесiйнае свята — гэта нагода для таго, каб выказаць журналiстам, усiм работнiкам газеты словы ўдзячнасцi за сумленную i нялёгкую працу. Журналiсты «Звязды» заўсёды ў курсе падзей, у пошуку адказаў на самыя злабадзённыя праблемы грамадства. Праўдзiвасць, аператыўнасць, канструктыўнасць былi i застаюцца асноватворнымi прынцыпамi работы журналiсцкага корпуса газеты. Асаблiвую ўдзячнасць хачу выказаць вам за плённае супрацоўнiцтва з Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, усебаковае асвятленне дзейнасцi дэпутацкага корпуса, магчымасць, якая даецца дэпутатам, каб выказаць сваю пазiцыю па самых актуальных пытаннях грамадска-палiтычнага жыцця i данесцi яе да сваiх выбаршчыкаў. Ад усёй душы жадаю творчых удач, новых iдэй i задум. Моцнага ўсiм здароўя, шчасця i дабрабыту. Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У. КАНАПЛЁЎ. 5 мая 2007 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
i ад сябе асабiста сардэчна вiншую калектыў газеты «Звязда» з Днём друку |
|