«Газета дае больш поўную iнфармацыю...»А на мой погляд... Якiя сродкi масавай iнфармацыi вы выбiраеце ў якасцi крынiц навiн? Якімі вы цiкавiцеся навiнамi і чаму? Аб гэтым «Звяздзе» расказваюць жыхары Беларусi напярэдаднi Дня друку.Анатоль ПАЎЛОВIЧ, старшыня Камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: — Цiкавую iнфармацыю я знаходжу ва ўсiх СМI. I ў газетах, i па радыё, i на тэлебачаннi. Аднак з газет, напэўна, я атрымлiваю ўсё ж больш iнфармацыi. Бо на тэлебачаннi iнфармацыя падаецца сцiсла з-за таго, што навiн шмат, а эфiру мала. А ў газетах iнфармацыя падаецца больш шырока. Да таго ж газеты — гэта матэрыялы, надрукаваныя на паперы, i iх можна аналiзаваць, да iх можна вяртацца пазней. Iнфармацыя з якiх сфер мяне цiкавiць больш за ўсё? Я цiкаўлюся i культурай, i гiсторыяй, i дэмаграфiяй, а не толькi пытаннямi, якiмi займаецца мая парламенцкая камiсiя. Бо гэтая iнфармацыя патрэбная дэпутату, каб прымаць правiльныя рашэннi падчас галасавання ў Авальнай зале за законапраекты з розных сфер... У той жа час, канешне, я больш звяртаю ўвагi на iнфармацыю, якая закранае дзеянне профiльнай камiсii, якую я ўзначальваю. Дзмiтрый НАВАЖЫЛАЎ, кiраўнiк прадстаўнiцтва тэлеканала «Первый канал» (Расiя) у Беларусi: — Кожная мая працоўная ранiца пачынаецца з таго, што я вывучаю iнфармацыйнае поле краiны. Па пошце мне прыходзiць важкi стос газет, якiя неабходна калi не прачытаць, то хоць бы прагледзець фотаздымкi i малюнкi (смяецца)... А калi сур’ёзна, то мне даводзiцца прачытваць велiзарную колькасць газет. I не толькi аб’ёмныя матэрыялы ў іх, але i маленькiя заметкi ў тры радкi. Часта менавiта ў такiх заметках знаходзiцца iнфармацыя, якая потым кладзецца ў аснову маiх рэпартажаў. Пасля таго, як усе газеты прачытаныя, я прыступаю да вывучэння Iнтэрнэт-сайтаў. I на працягу ўсяго дня, калi знаходжуся ў офiсе, я iмкнуся глядзець выпускi навiн беларускiх тэлеканалаў: БТ, СТБ i АНТ. Якой iнфармацыяй я больш за ўсё цiкаўлюся? Перш за ўсё мяне цiкавяць навiны, а ўжо потым матэрыялы на сацыяльныя тэмы. Галоўную ўвагу надаю матэрыялам, якiя звязаны са словам «цiкава». Тое, што цiкава асабiста мне i маёй рэдакцыi. Гаворка iдзе перш за ўсё пра iнфармацыю аб людзях, якiя захапляюцца нейкай справай, людзях умелых. Адзiн з галоўных крытэрыяў — калi прачытаў матэрыял i з захапленнем гаворыш: «Я б так не здолеў!». Анатоль РОГАЧ, начальнiк Вiлейскага раёна электрычных сетак, краязнаўца: — Спачатку я гляджу выпускi навiн па тэлебачанню. А потым ужо чытаю «Звязду», я выпiсваю яе шмат гадоў i не здраджваю. Газета дае больш поўную iнфармацыю, чым тэлебачанне. У тэле- альбо радыёпраграме прамiльгнула нешта i ўсё. А тут я маю магчымасць перачытаць, прааналiзаваць, праверыць на карце. Матэрыялы, якiя датычацца гiсторыi, я здавён выразаю i складваю ў папкi. Асаблiва мяне цiкавяць тыя, што расказваюць пра гiсторыю населеных пунктаў Беларусi. Акрамя таго, я ўдзельнiчаю ў «звяздоўскiм» шашачным клубе, не прапускаю рубрыку «Алё, народ на провадзе...», цiкаўлюся ўсiм, што адбываецца ў рэгiёнах. Для акцыi «Нашчадкi вогненных вёсак» даслаў каардынаты жанчыны з вёскi Любча. Так павялося з дзяцiнства — гiсторыя i навiны заўсёды мне цiкавыя. Iмкнуся быць у курсе падзей. Нават калi з’язджаю на тыдзень у Лiтву, то потым абавязкова праглядваю стос газет. Iгар ЦЫБIН, вядучы iнжынер Сумеснага таварыства «Мабiльныя ТэлеСiстэмы»: — На працягу дня мая галоўная крынiца iнфармацыi — «Альфа-радыё», напэўна таму, што мая работа звязана з паездкамi i слухаць радыё для мяне найбольш зручна. Увечары абавязкова праглядваю выпускi тэленавiн: спачатку Першы канал, потым АНТ, НТБ-Беларусь. Газеты чытаць, на жаль, не паспяваю. У Iнтэрнэце праглядваю таксама навiны на tut.by. Чаму мяне цiкавяць навiны? Хачу быць у курсе падзей. Гэта неабходна мне як бацьку траiх дзяцей, як грамадзянiну. Мне не абыякава, напрыклад, тое, што наш Прэзiдэнт з афiцыйным вiзiтам наведаў Iндыю. Бо гэта сведчыць, што Беларусь развiваецца, пашырае знешнiя сувязi. Сяргей КУНЦЭВIЧ, слесар ЖЭС № 112 горада Мiнска: — З выпуску тэленавiн у сем ранiцы пачынаецца мой дзень. Сёння мне на працу трэба было да адзiнаццатай гадзiны, i я а дзесятай зноў уключыў тэлевiзар. Калi прыйду з працы, зраблю тое ж самае. Звычайна гляджу адначасова два каналы: НТБ i Першы Беларускi. Газеты чытаю толькi з мэтай развеяцца, напрыклад «Гастраном», красворды разгадваю. Ну а навiнамі трэба цікавіцца, каб быць у курсе таго, што адбываецца ў свеце i Беларусi. Аляксандр АМЯЛЬЧЭНЯ, святар Рыма-каталiцкага касцёла на Беларусi: — На мой погляд, самая зручная крынiца iнфармацыi ў наш дынамiчны час — гэта радыё. Бо радыё можна слухаць i адначасова нешта рабiць, а значыць больш паспець. Да таго ж, яшчэ Святы Апостал Павел калiсьцi сказаў, што вера нараджаецца ад «слышания». Я люблю радыё, якое размаўляе, тое, дзе не толькi музыка. Таму часцей слухаю пазнавальныя праграмы на канале «Культура», на Першым канале Беларускага радыё. Не з усiм бываю згодны, але мне падабаецца стыль, у якiм яны працуюць. Газеты я абавязкова чытаю, бо гэтага патрабуе род маёй дзейнасцi — я адказваю за сувязь з прэсай. Чытаю ўсе дзяржаўныя, у тым лiку, канешне, «Звязду», чытаю расiйскiя газеты з беларускiмi ўкладкамi, а таксама «Вячэрнi Мiнск», «Обозреватель» i iншыя. Аднак мой iнтарэс да СМI выклiканы не толькi службовымi абавязкамi. Я лiчу, што калi чалавек перастае цiкавiцца тым, што адбываецца вакол яго, то яму трэба спытаць сябе: хто я, i што ў маiм жыццi не так? Бо той, хто пазбягае навiн, пазбягае самога сябе. Апытанне праводзiлі Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА і Сяргей КУЗНЯЦОЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя сродкi масавай iнфармацыi вы выбiраеце ў якасцi крынiц навiн? Якімі вы цiкавiцеся навiнамi і чаму? Аб гэтым «Звяздзе» расказваюць жыхары Беларусi |
|