Трывогу выклiкаў... дазiметр
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Паўкур’ёзны выпадак адбыўся ў Мазыры. У сем гадзiн вечара на адной з газавых заправак падсiлкоўваўся палiвам аўтамабiль з мiнскiмi нумарамi. Праз некалькi хвiлiн пасля яго ад’езду аператар станцыi заўважыў у тым месцы чорную каробачку з табло i мiгаючымi лямпачкамi. Што гэта за прадмет i з якой мэтай ён быў пакiнуты тут, заставалася загадкай. Як i тое, якую небяспеку ён можа несцi ў дадзенай сiтуацыi. Таму, нядоўга думаючы, аператар з трывогай патэлефанаваў куды трэба, i мiлiцыя, не марудзячы, увяла спецплан «Перахват», а спецыяльная група размiнiравання на ўсякi выпадак зрабiла таму прадмету «капут». У вынiку аказалася вось што. Жыхар Мiнска наведваў «радыяцыйную» Гомельшчыну i ўзяў з сабой прыбор для вымярэння гамавыпраменьвання, ды i забыў яго на газазаправачнай. Вось гэта i нарабiла столькi клопатаў. Пры ўсiм тым трэба аддаць належнае аператару, якi ў названым выпадку паступiць iнакш не мог.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўкур’ёзны выпадак адбыўся ў Мазыры. У сем гадзiн вечара на адной з газавых заправак падсiлкоўваўся палiвам аўтамабiль з мiнскiмi нумарамi |
|