Сенсацыя ад зборнай Германii
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Прадстаўнiкi другога эшалона падносяць сюрпрызы фаварытам у квалiфiкацыйным раўндзе чэмпiянату свету па хакею ў Расii.Вiцэ-чэмпiёны свету чэхi перамаглi ва ўсiх матчах папярэдняга турнiру, закiнулi 18 шайбаў у трох сустрэчах i занялi першае месца ў квартэце «В», а ў першай жа гульнi квалiфiкацыйнага раўнда нi разу не змаглi ўзяць вароты немцаў (яны занялi ў сваiм квартэце «С» на папярэднiм этапе толькi трэцюю пазiцыю). Сенсацыйная перамога зборнай Германii над падначаленымi Алаiза Гадамчыка (2:0) абвастрыла барацьбу за пуцёўкi ў 1/4 фiналу чэмпiянату свету ў групе «F», дзе выступае i зборная Беларусi. Цiкава, што апошнi раз немцы выйгравалi ў чэхаў у 1986 годзе i таксама на першынстве ў Маскве. Праўда, тады каманды называлiся па-iншаму — ФРГ i Чэхаславакiя. У другім матчы амерыканцы абыгралі славакаў — 4:2. Былi i сюрпрызы ад прадстаўнiкоў другога эшэлона i ў групе «Е». У гульнi з датчанамi дзеючыя чэмпiёны свету i зiмовай Алiмпiяды шведы за сем хвiлiн прапусцiлi дзве шайбы (нагадаем, датчане выйшлi ў квалiфiкацыйны раўнд з трэцяга радка ў групе «D», а шведы былi лiдарамi квартэта «А»). I ўсё ж фаварыты гульнi завяршылi паядынак па-чэмпiёнску — 5:2. У гэтай жа групе нялёгка далася перамога для фiнаў, бо адкрыць лiк у матчы са швейцарцамi iм удалося толькi ў другой палове трэцяга перыяду — 2:0. Група «Е»: Швецыя — 9 ачкоў, Расiя — 6, Фiнляндыя — 6, Швейцарыя — 3, Iталiя — 0, Данiя — 0. Група «F»: Канада — 9, Чэхiя — 6, ЗША — 6, Славакiя — 3, Германiя — 3, Беларусь — 0. Р. S. Учора беларусы правялi першы матч квалiфiкацыйнага раўнда на Хадынцы супраць пераможцаў групы «С» канадцаў і ўступілі з лікам 3:6. Беларускiя вароты ў матчы абараняў дэбютант чэмпіянату свету, галкіпер «Юнацтва-Мiнск» Сцяпан Гарачэўскiх. Асноўны варатар нашай зборнай Андрэй Мезiн не змог выйсцi на лёд з-за прастуды. Дарэчы, у наступным сезоне ён зменіць уфiмскі «Салават Юлаеў» на магнiтагорскi «Металург». Каманда Нарвегіі перамагла з лікам 3:2 зборную Аўстрыі (ОТ).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiкi другога эшалона падносяць сюрпрызы фаварытам у квалiфiкацыйным раўндзе чэмпiянату свету па хакею ў Расii |
|