21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скрадзеную ў Нігерыі беларуску выкарыстаюць у рытуальных мэтах 16 траўня?

25.08.2009 21:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірына аказала супраціў тэрарыстам і ранена ў нагу. Еўрарадыё даведалася з нігерыйскіх газет падрабязнасці выкрадання.

Як адзначае нігерыйская газета "This day", выкрадальнікі чакалі Ірыну каля дома. Беларуска вярталася з працы на машыне “Шкода” з кіроўцам. Раней паведамлялася, што Ірына была выкрадзеная, калі абыходзіла ўзлётна-пасадачную паласу паветраных войскаў Нігерыі. Самі ж выкрадальнікі перадалі, што яны чакалі беларуску каля брамкі яе дома.

Акрамя стрэла з ружжа, які быў зроблены пры выкраданні, ніякага фізічнага ўплыву на яе няма. Прычым “падстрэлілі” яе (менавіта так надрукавана ў газеце. — Еўрарадыё), калі яна пачала аказваць супраціў.Па апошніх звестках, беларуска раненая ў нагу. Кіроўцу потым выкінулі з аўтамабіля.

Еўрарадыё дазванілася да рэдактаркі газеты "This day", якая паведаміла, што выпадак насамрэч шакаваў грамадства Нігерыі.

Крыніца ў Порт-Харкот паведаміла журналістам, нібыта мясцовая паліцыя мае інфармацыю, што выкрадальнікі пагражалі выкарыстаць Ірыну падчас святкавання Дня памяці Адака Бора. Паведамляецца, што яе жадаюць выкарыстаць у рытуальных мэтах. Пацвярджаецца iнфармацыя, што выкрадальнікі патрабавалі за яе вяртанне да мужа 1,2 млн долараў.

Якім чынам выкрадальнікі могуць выкарыстаць беларуску на дні памяці вядомага нігерыйскага рэвалюцыянера — невядома.

ДАСЬЕ ЕЎРАРАДЫЕ

Майор Адака Бора — рэвалюцыянер, які замагаўся за аб’яднанне Нігерыі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Але некаторыя гісторыкі лічаць яго тэрарыстам. Дзень памяці Адака Бора шануецца 16 траўня, калі той быў забіты.

Як піша газета "This day", да таго моманту, пакуль рэпарцёр прыбыў да паліцэйскага штаба, муж Ірыны паспеў знікнуць у невядомым напрамку. На думку нігерыйскіх журналістаў, гэта толькі пацвердзіла чуткі пра магчымае выкарыстанне жонкі спадара Экпа ў рытуале.

Рэдактарка газеты "This day" таксама расказала Еўрарадыё, што зараз яны не здольны звязацца з Ахамефулай Агфу — рэпарцёрам, які расследуе справу Ірыны. На погляд рэдактаркі, ён хутчэй за ўсё адправіўся ў лагер да выкрадальнікаў.

На цяперашні час гэта адзіная інфармацыя, якую “Еўрапейскаму радыё” ўдалося высветліць пра выкрадзеную ў Нігерыі беларуску. Мы будзем працягваць сачыць за развіццём падзей у Нігерыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірына аказала супраціў тэрарыстам і ранена ў нагу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика