Сотню — на аўкцыён
Сотню зямельных участкаў плануе выставiць на аўкцыён Мiнгарвыканкам. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Вячаслаў Кушнер. Камiтэт архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама падрыхтаваў спiс зямельных участкаў, якi перададуць у сродкi масавай iнфармацыi. «Гэта робiцца ў адпаведнасцi з пастановамi ўрада i даручэннем кiраўнiка дзяржавы, згодна з якiмi мясцовыя органы ўлады павiнны штомесяц публiкаваць у СМI спiсы свабодных зямельных участкаў, якiя прапануюцца для рэалiзацыi па заявачнаму прынцыпу або праз аўкцыёны, — патлумачыў Вячаслаў Кушнер».
Сёлета па спрошчанаму парадку выканкам выдзелiў участкi пад будаўнiцтва пяцi дамоў, прычым ад моманту падачы заяўкi на выдзяленне зямлi да афармлення юрыдычнага права на праектаванне будынкаў прайшло ўсяго два-тры месяцы. У 2007-м на аўкцыёны — як на права арэнды зямельных участкаў, так i на права праектавання i будаўнiцтва — будзе выстаўлена да 100 зямельных участкаў для будаўнiцтва жылля павышаных спажывецкiх якасцяў, бiзнэс-цэнтраў i камерцыйных будынкаў. Святлана ФРАЛЯНКОВА, «Мiнск-Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сотню зямельных участкаў плануе выставiць на аўкцыён Мiнгарвыканкам. Аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Вячаслаў Кушнер |
|