У Беларусi будуць пераразлiчаны мiнiмальныя пенсii i дзiцячыя дапамогi
Сяргей ГРЫБ
У сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму адбудзецца пераразлiк мiнiмальных i сацыяльных пенсiй — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла галоўны спецыялiст аддзела арганiзацыi пенсiйнага забеспячэння Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Нiна Лузiна.
Паводле слоў Нiны Лузiнай, мiнiмальная пенсiя па ўзросту ў грамадзян, якiя маюць поўны стаж (20 гадоў у жанчын або 25 гадоў у мужчын) i невялiкi каэфiцыент заробку павялiчыцца з 134 790 да 136 940 рублёў. Адначасова будзе зроблены пераразлiк сацыяльных пенсiй. У вынiку, гэта прывядзе да невялiкага павелiчэння сярэдняй пенсii па краiне ў цэлым — яе рост складзе 0,3 працэнта. Адначасова, пасля змянення бюджэту пражытковага мiнiмуму, будуць павышаны i дзяржаўныя дапамогi сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей. Так, паведамiла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва мiнiстэрства Таццяна Шэметавец, «стандартны» памер штомесячнай дапамогi на дзiця ва ўзросце да 3 гадоў павялiчыцца са 110 830 да 116 420 руб., аднаразовай дапамогi пры нараджэннi 1-га i 2-га дзiцяцi — з 341 000 да 358 200 руб., аднаразовай дапамогi пры нараджэннi 3-га i наступных дзяцей — з 511 500 да 537 300 руб., аднаразовай заахвочвальнай дапамогi мацi, якая стала на ўлiк у жаночай кансультацыi да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, пры нараджэннi 1-га i 2-га дзiцяцi — са 170 500 да 179 100 руб., а пры нараджэннi 3-га i наступных дзяцей — з 255 750 да 268 650 рублёў. Дарэчы, заўважыла Таццяна Шэметавец, новыя памеры дзiцячых дапамог дзейнiчаюць з 1 мая па 31 лiпеня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму адбудзецца пераразлiк мiнiмальных i сацыяльных пенсiй — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла
|
|