Даплаты — тым, каму цяжка
Сяргей ГРЫБ
Адрасная сацыяльная дапамога будзе прадастаўляцца не толькi асобным малаабароненым катэгорыям насельнiцтва, а па сутнасцi ўсiм грамадзянам Беларусi, якiя апынулiся ў цяжкай жыццёвай сiтуацыi i маюць даход менш за 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму. Рашэнне аб гэтым прыняў урад краiны, прычым, як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, адпаведная пастанова пачне дзейнiчаць ужо ў самы блiжэйшы час — з моманту яе афiцыйнага апублiкавання.
Варта нагадаць, што адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў выпадку, калi сукупны даход кожнага члена сям’i цi адзiнокага грамадзянiна за тры папярэднiя месяцы да звароту па падтрымку не перавышае 60 працэнтаў «сярэдняга» бюджэту пражытковага мiнiмуму. Да прыкладу, у красавiку падобная «планка патрэбы» складала 102 300 рублёў. Дагэтуль права на адрасную дапамогу мелi толькi асобныя катэгорыi насельнiцтва — перш-наперш гэта маламаёмныя пенсiянеры, iнвалiды, якiя не мелi працаздольных членаў сям’i, а таксама маламаёмныя сем’i з непаўналетнiмi дзецьмi. Зараз катэгарыяльны прынцып скасаваны. Iнакш кажучы, на адрасную падтрымку змогуць разлiчваць усе катэгорыi насельнiцтва, якiя па аб’ектыўных прычынах не могуць забяспечыць уласны даход або даход на кожнага члена сваiх сем’яў у памеры больш за 60 працэнтаў ад БПМ. Пры гэтым, у перспектыве павiнна змянiцца i сама «планка патрэбы» для прызначэння адраснай сацыяльнай дапамогi — з цяперашнiх 60 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму да 100 працэнтаў БПМ да 2011 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адрасная сацыяльная дапамога будзе прадастаўляцца не толькi асобным малаабароненым катэгорыям насельнiцтва, а па сутнасцi ўсiм грамадзянам Беларусi, я |
|