Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе
Прэзiдэнт Беларусi даручыў распрацаваць праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе, дзе павiнен быць прапiсаны дакладны, падрабязны, дэбюракратызаваны механiзм прадастаўлення такой дапамогi тым, каму яна сапраўды патрэбна. Аб гэтым паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара 7 мая па вынiках даклада Прэзiдэнту Беларусi намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Наталлi Пяткевiч аб ходзе разгляду законапраекта аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот.
Гэты праект закона выклiкаў у грамадстве вялiкi рэзананс — ён закранае iнтарэсы многiх грамадзян, якiя карыстаюцца тымi або iншымi льготамi. I не заўсёды гэта станоўчы рэзананс. Аднак сiстэма льгот, створаная яшчэ ў савецкiя часы, не можа не зведаць змяненняў, асаблiва ў цяперашнiх эканамiчных умовах. Кiраўнiк дзяржавы ў ходзе даклада чарговы раз пацвердзiў сваю пазiцыю: пытанне аб упарадкаваннi льгот павiнна быць вырашана, i па вялiкiм рахунку гэты працэс ужо зацягнуты. У ходзе апошняй i папярэдняй перадвыбарных кампанiй людзi самi звярталi ўвагу на тое, што ў краiне трэба навесцi парадак з iльготамi. Не можа лiчыцца нармальнай сiтуацыя, калi больш як палавiна насельнiцтва краiны — льготнiкi. Менавiта таму асноўныя прынцыпы, якiя былi пакладзены ў аснову ўпарадкавання льгот, — адраснасць i справядлiвасць. Гэта значыць, яны павiнны прадастаўляцца толькi тым людзям, якiя непасрэдна ў гэтым маюць патрэбу, якiя з-за аб’ектыўных прычын не могуць самi зарабiць грошы i аплацiць тую або iншую паслугу, работу, той або iншы тавар. Грошы, што вызваляюцца ў працэсе ўпарадкавання льгот, пойдуць на рэалiзацыю праграмы «Дзецi Беларусi». Сёння галоўнае — не размываць сродкi на льготы, якiя для многiх грамадзян з’яўляюцца не вельмi значнымi, а пераарыентаваць грашовыя патокi, перш за ўсё, на дзяцей, падкрэслiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Так, у Беларусi прынята рашэнне аб бясплатным харчаваннi дзяцей да 2 гадоў, iдзе перааснашчэнне медыцынскiх устаноў, укладваюцца сродкi ў здароўе дзяцей. Менавiта таму працэс упарадкавання льгот аб’ектыўна неабходны. Ён для кагосьцi балючы, але яго трэба перажыць для таго, каб зэканомленыя сродкi пайшлi на сапраўды важныя i далёка iдучыя мэты. Зусiм нядаўна ў сваiм Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу Прэзiдэнт падкрэслiў: неабходна максiмальна аператыўна ажыццявiць пераход ад палiтыкi сацыяльнай дапамогi да палiтыкi сацыяльнага развiцця. Пры гэтым разумеючы, што ў краiне ёсць i маладыя, i пажылыя людзi, якiя маюць вельмi вострую патрэбу ў дапамозе, кiраўнiк дзяржавы даручыў адначасова з прыняццем закона аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот распрацаваць праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе, дзе павiнен быць прапiсаны дакладны, падрабязны, дэбюракратызаваны механiзм прадастаўлення сацыяльнай дапамогi тым, каму яна сапраўды патрэбна. У дакуменце будзе вызначана, якiя катэгорыi грамадзян трапяць пад адрасную дапамогу, якiя льготы i перавагi яны будуць мець, якiя падставы неабходны для атрымання гэтай дапамогi. Пры гэтым Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што механiзм прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогi павiнен быць поўнасцю празрысты, сумленны, справядлiвы, падрабязна прапiсаны i зразумелы для ўсiх. I галоўнае — каб гэту адрасную сацыяльную дапамогу людзi маглi атрымаць у спрошчаным, максiмальна аператыўным парадку, не зведваючы якiх-небудзь унiжэнняў, ушчамленняў з боку чыноўнiкаў, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Распрацоўкай гэтага праекта ўказа ў самы блiжэйшы час зоймуцца ўрад i Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта. Кiраўнiку дзяржавы таксама даложана аб ходзе разгляду некаторых крымiнальных спраў, якiя знаходзяцца на асаблiвым кантролi ў Прэзiдэнта. У тым лiку — атрымаўшая пэўны рэзананс справа аб прыцягненнi да крымiнальнай адказнасцi шэрагу кiруючых асобаў i ўладальнiкаў мэблевых салонаў, якiя займалiся пастаўкай i рэалiзацыяй дарагой мэблi ў Беларусi. Пазiцыя Прэзiдэнта тут дакладная i адназначная: асобы, вiнаватыя ў парушэннi падатковага i мытнага заканадаўства, якiя не выплацiлi своечасова i ў поўным аб’ёме мытныя i падатковыя плацяжы, павiнны ў разы кампенсаваць той урон, якi панесла дзяржава. Пры гэтым размова iдзе аб пакрыццi як непасрэдна прычыненага ўрону, так i ўпушчанай дзяржавай выгады ў сувязi з тым, што вiнаватыя парушалi заканадаўства, ухiлялiся ад выканання сваiх эканамiчных абавязкаў i злоўжывалi даверам грамадзян i дзяржавы. З улiкам усiх абставiнаў, а таксама таго, наколькi будзе кампенсаваны ўрон, i будзе прымяняцца пакаранне да вiнаватых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi даручыў распрацаваць праект указа аб адраснай сацыяльнай дапамозе, дзе павiнен быць прапiсаны дакладны, падрабязны, дэбюракратызава |
|