21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад Беларусi ўдасканалiў сiстэму аплаты працы работнiкаў

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Урад Беларусi пастановай унёс шэраг змяненняў i дапаўненняў у нарматыўныя акты па пытаннях аплаты працы. Гэты дакумент уступае ў сiлу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання.

Калi да прыняцця гэтай пастановы агульная сума сродкаў, што накiроўваюцца на выплату надбавак кiраўнiкам, спецыялiстам i служачым арганiзацый (акрамя тых, што фiнансуюцца з бюджэту i карыстаюцца дзяржаўнымi датацыямi) за высокiя дасягненнi ў працы, выкананне асаблiва важнай або тэрмiновай работы i iншыя паказчыкi, не павiнна перавышаць 20 працэнтаў сумы службовых акладаў гэтых катэгорый работнiкаў, то зараз гэта планка ўзнята да 30 працэнтаў.

Не менш цiкавае змяненне датычыцца заробкаў кiраўнiкоў. Як вядома, дагэтуль для кiраўнiкоў стабiльна працуючых арганiзацый дзяржаўнай формы ўласнасцi i з доляй уласнасцi дзяржавы ў iх маёмасцi, якiя маюць высокую эфектыўнасць i прыярытэтнае значэнне ў развiццi галiны, а таксама арганiзацый, асноўнай мэтай якiх з’яўляецца сацыяльна-працоўная рэабiлiтацыя iнвалiдаў i садзейнiчанне iх iнтэграцыi ў грамадства, каэфiцыент суадносiнаў сярэдняй заработнай платы кiраўнiка i сярэдняй заработнай платы па арганiзацыi ў цэлым мог быць устаноўлены ў памеры звыш 3,5. Пры гэтым каэфiцыент звыш 3,5 i да 4,5 уключна ўстанаўлiваецца па ўзгадненню з прэм’ер-мiнiстрам або вiцэ-прэм’ерам, а звыш 4,5 — пастановай Савета Мiнiстраў па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Беларусi (у выключных выпадках па абгрунтаванаму прадстаўленню органа, упаўнаважанага кiраваць дзяржаўнай маёмасцю). Новай пастановай урада каэфiцыент суадносiнаў 4,5 павялiчаны да 5,0. Такiм чынам, пасля ўступлення дакумента ў сiлу па ўзгадненню з прэм’ерм-мiнiстрам або вiцэ-прэм’ерам можа ўстанаўлiвацца каэфiцыент да 5,0 уключна, а пастановай Савета Мiнiстраў па ўзгадненню з кiраўнiком дзяржавы — звыш 5,0.

I яшчэ. Пастановай Савета Мiнiстраў ад 27 снежня 2004 года № 1651 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання аплаты працы работнiкаў камерцыйных арганiзацый» быў зацверджаны базавы гранiчны нарматыў тарыфнай стаўкi першага разраду для камерцыйных арганiзацый дзяржаўнай формы ўласнасцi i з доляй уласнасцi дзяржавы ў iх маёмасцi — у памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму для працаздольнага насельнiцтва. Цяпер дадаткова ўнесена новая норма — у выпадку змяншэння памеру бюджэту пражытковага мiнiмуму для працаздольнага насельнiцтва базавы гранiчны нарматыў тарыфнай стаўкi першага разраду застаецца нязменным.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi пастановай унёс шэраг змяненняў i дапаўненняў у нарматыўныя акты па пытаннях аплаты працы. Гэты дакумент уступае ў сiлу з першага чысла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика