Стаўка зямельнага падатку. Для кожнага мястэчка яна рознаяШкола падаткаплацельшчыкаў Сёння на тэму зямельных падаткаў чарговую кансультацыю даюць спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах.— Рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камiтэта мне ў 2001 годзе быў дадзены зямельны ўчастак для будаўнiцтва i абслугоўвання жылога дома агульнай плошчай 0,1 га. Якi зямельны падатак я павiнен буду заплацiць сёлета i калi? Антон КАЛIНА, Гродзенскi раён. — Стаўка зямельнага падатку для Гродзенскага раёна сёлета (без улiку рашэння Гродзенскага райвыканкама аб яе павелiчэннi цi змяншэннi) вызначана ў памеры 57 497 рублёў за гектар. Такiм чынам, сума зямельнага падатку на 2007 год складзе 5750 рублёў (57 497 х 0,1 га). Зямельны падатак аплачваецца фiзiчнымi асобамi адзiн раз у год па месцы знаходжання зямельнага ўчастка, у тэрмiн не пазней 15 лiстапада, на падставе атрыманага ад падатковага органа паведамлення. — У якiх рэгiёнах краiны стаўка зямельнага падатку ў сельскай мясцовасцi самая вялiкая? — Зямельны падатак вызначаецца ў выглядзе штогадовых фiксаваных плацяжоў за гектар зямельнай плошчы. Яго памер залежыць ад якасцi i месцазнаходжання зямельнага ўчастка. У адпаведнасцi з заканадаўствам нашай краiны мясцовым Саветам дэпутатаў даецца права штогод павялiчваць або памяншаць стаўкi зямельнага падатку, але не больш чым у два разы, вызначаць павышальныя (панiжальныя) каэфiцыенты да ставак зямельнага падатку. Самы маленькi падатак на зямлю ў Гарадоцкiм i Расонскiм раёнах — 6850 рублёў за гектар у год. «Танная» зямля ў Полацкiм раёне — 8404 рублi за гектар. Што датычыцца лепшай зямлi, дзе i зямельны падатак вялiкi, то ў Вiцебскай вобласцi лiдзiруе Аршанскi раён — 39 270 рублёў за га i Талачынскi раён — 35 745 рублёў. У Магiлёўскай вобласцi самыя лепшыя землi ў Кiраўскiм раёне — падатак 56 322 рублi; у Гомельскай — лiчыцца, што ў Кармянскiм i Жлобiнскiм раёнах — адпаведна 53 086 i 47 795 рублёў; у Брэсцкай — Баранавiцкi i Ляхавiцкi раёны — 53 675 i 52 500 рублёў адпаведна. У Гродзенскай вобласцi зямля ўжо больш урадлiвая. Стаўкi зямельнага падатку ў Зэльвенскiм i Бераставiцкiм раёнах — 59 850 рублёў, а ў Ваўкавыскiм i Карэлiцкiм раёнах — адпаведна 61 614 i 61 905 рублёў за 1 га. Самая лепшая па ўрадлiвасцi зямля ў нашай краiне ў Нясвiжскiм раёне Мiнскай вобласцi — 75 722 рублi за 1 га ў год. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на тэму зямельных падаткаў чарговую кансультацыю даюць спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падат
|
|