21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«9 мая — дзень, якi сiмвалiзуе адраджэнне краiны...»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А на мой погляд...

Што асабiста для вас i вашай сям’i азначае дзень 9 мая? Як вы звычайна святкуеце Дзень Перамогi i як будзеце святкаваць яго сёлета?

Барыс ЦIТОВIЧ, мастак, вёска Заброддзе Вiлейскага раёна:

— Гэта i сумны, i радасны дзень. Для мяне ён мае два вымярэннi. Першае — мiжнароднае i дзяржаўнае: перамога сусветных светлых сiл над цёмнымi. Другое вымярэнне больш камернае, асабiстае. Я з ваеннай сям’i, бацька ўсю вайну прайшоў кадравым афiцэрам. Мой дзядзька, Павел Фёдаравiч Бацiцкi — Герой Савецкага Саюза. I тут, у вёсцы, мы купiлi дом, якi належыў удзельнiку i iнвалiду Першай сусветнай вайны, а сын яго загiнуў 6 мая 1945 года. У жонкi таксама сваякi ваявалi ў абедзвюх войнах, яе бацькi былi ваеннымi медыкамi ў апошнюю. Так што гэта для нас святы дзень. Пасля ўсiх Вялiкiх царкоўных святаў — гэты самы галоўны. Ён сiмвалiзуе адраджэнне краiны. Разам з тым гэта дзень памiнання.

Вось ужо 22 гады мы ў нашай вёсцы ладзiм 9 мая свята. Асаблiвасць яго ў тым, што мы не падзяляем загiнулых у Першай i ў Другой сусветных войнах. Бо тыя, хто прынёс нам Перамогу 1945 года — гэта дзецi тых, хто аддаваў жыццё ў 1914—1918 гадах. Заброддзе тады трапiла ў лiнiю фронту i тут знаходзяцца ваенныя могiлкi Першай сусветнай. Амаральна, на маю думку, узгадваць дзяцей i забываць iх бацькоў. Свята пачнецца з панiхiды па душах усiх, хто аддаў свае жыццi за Айчыну. Потым — святочны малебен, агульная трапеза. Да нас прыедуць усе, хто пажадае. Звычайна ў гэты дзень Заброддзе прымае некалькi соцень гасцей. Заўтра мы чакаем камандуючага мiжнароднымi мiратворчымi сiламi Казацкай гвардыi Сяргея Новiкава з Расii, дзiцячы духоўны хор «Кантус» i, канешне, ветэранаў. У нас у вёсцы застаўся толькi адзiн ветэран — Капцюх Аляксандр Мiкалаевiч.

Вiктар МАРАХIН, намеснiк старшынi Камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— 9 Мая з’яўляецца вельмi вялiкiм святам для маёй сям’i. Мой бацька, а таксама два дзяды ваявалi. Адзiн дзед загiнуў на фронце. Другi ваяваў у партызанскiм атрадзе. Бацька прайшоў вайну ад Курска да Прагi.

Гэта святое свята, сапраўды са слязамi на вачах. I ў гэты дзень мы ўзгадваем пра тых, хто загiнуў, баронячы Радзiму. Я ўзгадваю пра сваiх сваякоў... Для нашай краiны, якая страцiла кожнага трэцяга падчас вайны, гэта свята кожнай сям’i.

На дзень Перамогi я сустракаюся з ветэранамi, вiншую iх, не абыходзiцца i без франтавых 100 грамаў. Ветэраны выказваюць свае пажаданнi наконт таго, як жыць краiне далей. Яны ў асноўным не гавораць пра праблемы, яны выказваюць свае думкi аб тым, як зрабiць жыццё ў краiне лепшым. Як пабудаваць моцную i квiтнеючую Беларусь.

Павел БУБНОЎ, 29-гадовы выкладчык Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi:

— Для мяне 9 мая — гэта, канешне, дзень, калi наша краiна была вызвалена ад «карычневай чумы» — фашызму. Свет канчаткова вызвалiўся ад страшнага зла, i асаблiва радасна, што гэта адбылося дзякуючы нашым дзядам, нашаму народу. Акрамя таго, для мяне, як для хрысцiянiна, гэта яшчэ i дзень, якi стаў пераломным для царквы ў нашай краiне. У 20—30-я гады на царкву былi ганеннi, але ў вайну ўсе людзi аб’ядналiся, улады ўбачылi, што царква захоўвае воiнскiя традыцыi, здольная натхнiць людзей на подзвiг. І першыя месяцы Перамогi былi часам духоўнага адраджэння: адкрывалiся храмы, манастыры, семiнарыi. Сёння мы адчуваем наступствы як той Вялiкай Перамогi, так i духоўнага адраджэння, якое было з ёй звязана... Заўтра ў Жыровiцкiм манастыры адбудзецца памiнальная служба пра загiнулых людзей. Дзень Перамогi — гэта яшчэ i дзень, калi перасталi гiнуць людзi. Гэта дзень малiтвы, дзень памяцi.

Вячаслаў КЕБIЧ, прэм’ер-мiнiстр Беларусi ў 1990—1994 гадах:

— Для мяне 9 мая з’яўляецца святам са слязамi на вачах. Чаму са слязамi? Бо ў мяне (як i ў большасцi сем’яў Беларусi) ёсць блiзкiя людзi, якiя загiнулi падчас вайны... Яшчэ сёння мне сумна з-за таго, што ў некаторых краiнах адраджаецца фашызм. Я маю на ўвазе Эстонiю.

Як я буду адзначаць свята? Разам з блiзкiмi мне людзьмi я падыму за гэтае свята чарку.

Валянцiна БУЙКЕВIЧ, ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, г. Мiнск:

— Дзень 9 мая для мяне — гэта працяг жыцця. Гэта надзея на жыццё. У нашай сям’i з 13 чалавек сямёра засталiся ў той вайне. А астатнiя сустрэлi гэты дзень 62 гады таму голыя i босыя, без жылля i кавалка хлеба. Немцы спалiлi наш дом разам з жывым бацькам. Таму 9 мая было для нас днём вялiкай радасцi i днём вялiкага гора. Уся наша надзея была на савецкую ўладу i яна нам дапамагла. Усе мы сталi на ногi i пражылi годнае жыццё. Мы бралi актыўны ўдзел у аднаўленнi Мiнска. Я 26 гадоў прапрацавала з Машэравым. I зараз мае днi, як i ў многiх ветэранаў, надзвычай напоўненыя, а ў свята распiсана лiтаральна кожная хвiлiна... Сёння кажу маладым: памятайце, што вы — нашчадкi Вялiкай Перамогi, высока трымайце яе сцяг!

Сяргей КУЗНЯЦОЎ, Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што асабiста для вас i вашай сям’i азначае дзень 9 мая? Як вы звычайна святкуеце Дзень Перамогi i як будзеце святкаваць яго сёлета?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика