Кляшчы атакуюць
Яна СВЕТАВА
Увага! Сёлета на Брэстчыне ад укусаў кляшчоў пацярпела больш за 160 чалавек. Гэта афiцыйна зарэгiстраваныя выпадкi.Лясныя крывасмокi пачалi нападаць на людзей ужо ў студзенi. З надыходам вясны асаблiва актывiзавалiся. У сакавiку ў медустановы вобласцi з укусамi кляшчоў звярнулася каля чатырох дзесяткаў чалавек, а ў красавiку ахвярамi насякомых стала 120 чалавек. Асаблiва часта кляшчы кусаюцца ў Камянецкім, Пружанскім, Бярозаўскім, Маларыцкім раёнах. Спецыялiсты раяць пры наведваннi лясоў не iгнараваць правiлы бяспекi: апранацца ў закрытае адзенне, выкарыстоўваць спецыяльныя сродкi, пасля вяртання з лесу асаблiва ўважлiва аглядаць цела i адзенне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на Брэстчыне ад укусаў кляшчоў пацярпела больш за 160 чалавек. Гэта афiцыйна зарэгiстраваныя выпадкi
|
|