21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аб’яднанне Мiнскага раёна са сталiцай: ёсць мiнусы?

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Погляд

Iдэя аб’яднання Мiнскага раёна з горадам Мiнскам — не новая. Але «кропка» ў гэтым пытаннi была пастаўлена яшчэ ў савецкiя часы. Праўда, вiдаць, няма такой кропкi, якую немагчыма было б ператварыць у коску. З мэтай паляпшэння сiтуацыi ў Мiнскiм раёне зноў абмяркоўваецца верагоднасць яго яднання са сталiцай.

Паводле слоў старшынi Мiнс-кага раённага выканаўчага камiтэта Мiхаiла ГЛIНСКАГА, ад такога яднання «не прыбудзе» нi дзяржаўнаму iнтарэсу, нi простаму чалавеку. Што датычыцца першага, то ў любым выпадку аб’ёмы вытворчасцi Мiнскага раёна будуць мяняцца толькi ў лепшы бок. Дастаткова нагадаць, скажам, што i цяпер кожнае трэцяе яйка ў краiне цi, напрыклад, кожная другая тона гароднiны выраблены ў Мiнскiм раёне. За тры апошнiя гады паступленнi ў кансалiдаваны бюджэт павялiчылiся амаль у чатыры разы. Раён, дарэчы, папаўняе рэспублiканскi кашалёк прыкладна 600 мiльярдамi рублёў падаткаў у год; з гэтай сумы яму самому застаецца 87 млрд, а 95 млрд — Мiнскай вобласцi. З вышэйсказанага вынiкае важная выснова: уклад Мiнскага раёна ў развiццё Мiнскай вобласцi даволi важкi. Узнiкае заканамернае пытанне: а хто будзе спрыяць развiццю тых жа малых раённых гарадоў? Якiм чынам без важкага ўкладу Мiнскага раёна давядзецца дапамагаць уладкаванню тых жа Старых Дарог?

Прааналiзаваў сiтуацыю спадар Глiнскi i з пункту гледжання большасцi сваiх землякоў. «Я не выключаю, што камусьцi захочацца звацца мiнчанiнам, — кажа ён, — аднак змяненне адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення запатрабуе перарэгiстрацыi маёмасцi, новых тэхнiчных пашпартоў. Недарэчныя клопаты, пагадзiцеся, могуць выклiкаць пэўную незадаволенасць людзей... Ёсць яшчэ адзiн «мiнус». Работнiкi бюджэтнай сферы — урачы, настаўнiкi, работнiкi культуры страцяць сельскiя надбаўкi да заробку, а вучнi нашых школ — ільготы пры паступленнi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краiны».

Не зразумела, i што будзе з горадам Заслаўе, якi летась увайшоў у склад Мiнскага раёна.

— Для нас аб’яднанне з Мiн- скам — зусiм не вiдавочны працэс, — тлумачыць Мiхаiл Афанасьевiч. — Мы можам, хутчэй, памерацца сiламi па некаторых пазiцыях, але не станавiцца адным цэлым. Не сакрэт, што некаторыя нашы жыхары працуюць у Мiнску, але i ў нас працуюць мiнчане. Больш за тое, хто з нашых пабудаваўся ў Мiнску? А мы, калi будзем зацiкаўленыя ў нейкiм работнiку, дапаможам пабудаваць жыллё любому.

Увогуле ў раёне дынамiчна развiваецца сацыяльная сфера. Сёлета, скажам, па краiне плануецца ўвод трох школ — у Мiнску, Полацку i ў Мiнскiм раёне! За апошнiя два гады мы зрабiлi капiтальны рамонт, рэканструявалi i пабудавалi каля 160 км дарог. Летась пабудавалi рэкордную колькасць жылля — агульнай плошчай 292 тысячы кв. метраў. Сёлета плануем пабудаваць 297 тысяч. Будзем узводзiць салiдны, грунтоўны будынак Дома культуры i, як было заўважана вышэй, школу-дзiцячы садок. 28 аграгарадкоў запланавалi на пяцiгодку. З улiкам гэтага года будзе ўжо дзевяць...

Падтрымлiвае гэту пазiцыю i старшыня Бараўлянскага сельскага выканаўчага камiтэта Эдуард САМУЙЛА: «Нам бачыцца больш важным i дзейсным пераразмеркаванне рэсурсаў, бо яшчэ невядома, чаму нас горад можа навучыць. Мы i самi вельмi многае можам i робiм».

Дарэчы, Мiнскi раён складаецца з Мачулiшчанскага пасялковага Савета i 18 сельскiх Саветаў. Бараўлянскi развiваецца i прырастае насельнiцтвам надзвычай хуткiмi тэмпамi. Так, за пяць гадоў колькасць людзей, якiя пражываюць у 17 населеных пунктах, вырасла з 15,5 да 21 тысячы. Лiтаральна ў апошнiя некалькi гадоў нараджальнасць тут стабiльна перавышае смяротнасць у два разы.

— У першую чаргу пазiтыўныя змены абумоўлены тым, што ў нас актыўна развiвалася i развiваецца iнфраструктура: навучальныя ўстановы, дзiцячыя дашкольныя ўстановы, восем буйнейшых медыцынскiх устаноў раённага, абласнога i рэспублiканскага значэння, — расказвае Эдуард Часлававiч. — За апошнiя шэсць гадоў здадзена ў эксплуатацыю 9 жылых дамоў — 1062 кватэры агульнай плошчай 84 тысячы кв. метраў. На сёння зарэгiстравана яшчэ 14 жыллёва-будаўнiчых кааператываў. Сёлета плануем стварыць яшчэ два. Пры нашых цяперашнiх тэмпах будаўнiцтва колькасць насельнiцтва праз 3—4 гады наблiзiцца да 25 тысяч чалавек! Каб карцiна жыллёвага будаўнiцтва была поўнай, трэба дадаць, што за апошнiя шэсць гадоў здадзена ў эксплуатацыю i 698 iндывiдуальных дамоў агульнай плошчай 152 тысячы кв. метраў. За чатыры месяцы гэтага года здадзена ўжо 58 дамоў. Ва ўсiх нашых мiкрараёнах, якiя многiя гады пуставалi, цяпер вядуцца будаўнiчыя работы. Сёння налiчваецца 3,5 тысячы забудоўшчыкаў. За мiнулы год толькi на тэрыторыi сельсавета было пакладзена 14 тысяч асфальтабетону. 400 мiльёнаў рублёў мы затрацiлi на ўладкаванне населеных пунктаў, прычым палову гэтай сумы зарабiлi самi — за кошт продажу зямельных участкаў. А цяпер мяркуйце самi, што можа змянiцца для нас у лепшы бок з агучаным аб’яднаннем?..



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iдэя аб’яднання Мiнскага раёна з горадам Мiнскам — не новая. Але «кропка» ў гэтым пытаннi была пастаўлена яшчэ ў савецкiя часы. Праўда, вiдаць, няма т
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика