Дэмаграфiя: пытанне жыцця i смерцi для нацыi, або Як беларускi крыж ператварыць у беларускi плюс
Алена ПРУС, БЕЛТА
Актуальнае iнтэрв’ю Дэмаграфiчныя працэсы — гэта своеасаблiвы барометр, якi адлюстроўвае перспектывы любой краiны свету. Бо насельнiцтва — адзiн з важнейшых рэсурсаў забеспячэння ўстойлiвага развiцця дзяржавы.Перад Беларуссю стаiць звышзадача — вывесцi краiну з дэмаграфiчнага тупiка. Як пераламаць тэндэнцыю скарачэння насельнiцтва? Што можа зрабiць дзяржава для падтрымання iнстытута сям’i? Чаму страчваецца здольнасць беларусаў да ўзнаўлення? У якой меры нараджальнасць паддаецца эканамiчнаму стымуляванню? На гэтыя i iншыя пытаннi ў эксклюзiўным iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА адказаў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр КОСIНЕЦ. — Аляксандр Мiкалаевiч, дэмаграфiчныя праблемы звязаны з патэнцыяльнай пагрозай нацыянальнай бяспецы любой дзяржавы. У чым гэта выяўляецца прымяняльна да Беларусi? Якiм бы быў дэмаграфiчны расклад праз пару дзесяцiгоддзяў пры захаваннi iснуючых тэндэнцый? — З 1993 года ў нашай краiне склалася сiтуацыя, якую можна ахарактарызаваць як «дэмаграфiчныя нажнiцы» або «беларускi крыж». Тады ўпершыню смяротнасць узяла верх над нараджальнасцю: колькасць памерлых перавысiла колькасць народжаных на 11,2 тыс. чалавек. У 2005 годзе гэта перавышэнне склала 51,3 тыс., у 2006 годзе — 41,9 тыс. чалавек. Дарэчы, у Беларусi ў 1940 годзе ў разлiку на 1000 жыхароў нарадзiлiся 26,8 чалавека, памерлi 13,7. Давайце параўнаем гэтыя паказчыкi з цяперашнiмi: у 2006 годзе яны складалi адпаведна 9,9 i 14,2. А ў многiх рэгiёнах рэспублiкi, асаблiва ў сельскай мясцовасцi, смяротнасць утрая перасягнула нараджальнасць. На пачатак гэтага года ў Беларусi пражывалi 9 млн 714,2 тыс. чалавек. Пры iснуючых узроўнях нараджальнасцi i смяротнасцi прагназуемая колькасць насельнiцтва ў 2020 годзе можа скласцi 8,8 млн чалавек. Пры гэтым колькасць дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў скароцiцца да 1,27 млн, а колькасць пенсiянераў павялiчыцца да 2,3 млн чалавек, гэта значыць будзе ўдвая большая, чым пакаленне дзяцей. Паводле класiфiкацыi Бургдэрфера, калi ў агульнай колькасцi насельнiцтва ўдзельная вага дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў не перавышае 20 працэнтаў, то такое грамадства лiчыцца вельмi старым, убываючым. У Беларусi гэты паказчык — 17,8 працэнта. А да 2020 года, калi не рабiць намаганняў па вырашэнню дэмаграфiчнай праблемы, ён упадзе да 14,4 працэнта. Дзецi — гэта не толькi будучыня любой сям’i. Гэта — рэальны стратэгiчны рэсурс дзяржавы ў геапалiтычнай прасторы. Таму што без грамадзян няма краiны — няма каму яе абараняць, ствараць ВУП, памнажаць навуковы i культурны патэнцыял, няма каму падтрымлiваць старэйшае пакаленне. Менавiта таму дэмаграфiчная бяспека — галоўная складовая нацыянальнай бяспекi. — На якiя параметры плануецца выйсцi дзякуючы рэалiзацыi мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады? — Неспрыяльная дэмаграфiчная сiтуацыя разглядаецца Прэзiдэнтам i ўрадам як пытанне першачарговай дзяржаўнай значнасцi. Пастаўлена задача сцiснуць «дэмаграфiчныя нажнiцы», ураўнаваць паказчыкi нараджальнасцi i смяротнасцi (да 2011 года яны павiнны скласцi 10—11 чалавек на 1000 насельнiцтва). Але ёсць i стратэгiчная мэта — пасля 2010 года забяспечыць паступальнае развiццё грамадства, пры якiм нараджальнасць будзе перавышаць смяротнасць. Фундаментам для гэтага будзе рэалiзацыя мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi (яе фiнансаванне вызначана ў аб’ёме Br688,3 млрд) i прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады (больш як Br1,4 трлн). Гэта цэлы комплекс мераў — ад матэрыяльнай падтрымкi сем’яў з дзецьмi да дапамогi ў вырашэннi жыллёвай праблемы. Ужо распрацаваны праект новай рэдакцыi Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» (Палата прадстаўнiкоў 25 красавiка прыняла законапраект у першым чытаннi). Iм прадугледжваецца павелiчэнне памеру аднаразовай дапамогi пры нараджэннi першага дзiцяцi да 5 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму (БПМ), другога i наступных дзяцей — да 7 БПМ. Што датычыцца памеру штомесячнай дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў, то ён будзе павялiчаны з 65 працэнтаў да 80 працэнтаў БПМ у 2008 годзе, а ў 2009 годзе гэта дапамога складзе ўжо 100 працэнтаў БПМ. Плануецца павялiчыць памер фiнансавай падтрымкi ў пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля для шматдзетных сем’яў: з 30 працэнтаў да 50 працэнтаў — у выпадку нараджэння трэцяга дзiцяцi або пры наяўнасцi траiх дзяцей, з 50 працэнтаў да 70 працэнтаў — у выпадку нараджэння чацвёртага дзiцяцi або пры наяўнасцi чацвярых дзяцей. Пры нараджэннi пятага дзiцяцi дзяржава поўнасцю пагашае крэдыт. Маладым сем’ям будзе прадастаўляцца фiнансавая падтрымка для пагашэння запазычанасцi па выдадзеных няльготных жыллёвых крэдытах. Памер гэтай дапамогi складзе 20 БПМ пры нараджэннi першага дзiцяцi або пры наяўнасцi аднаго дзiцяцi, 40 БПМ — пры нараджэннi другога дзiцяцi або пры наяўнасцi дваiх дзяцей, 50 БПМ — пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi або пры наяўнасцi траiх i больш дзяцей. — I ўсё ж жыллёвая праблема застаецца ў разрадзе самых вострых... Крэдыт атрымаць вельмi складана! — Банкi зацiкаўлены ў выдзяленнi такiх крэдытаў. Напрыклад, толькi Белзнешэканомбанк за 2006 год павялiчыў крэдытаванне жылля ў 2,3 раза. Любая сям’я, якая хоча палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, такую магчымасць мае, але пры ўмове плацежаздольнасцi, гэта значыць гарантыi вяртання крэдытаў. Больш за тое, Мiнiстэрству архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi даручана распрацаваць новы закон аб будаўнiчых зберажэннях, якi дасць грамадзянам краiны дадатковую магчымасць вырашэння жыллёвай праблемы. — Дэмографы, у тым лiку i з сусветным iмем, сцвярджаюць, што матэрыяльныя меры стымулявання сям’i даюць толькi кароткатэрмiновы эфект — пасля ўсплёску нараджальнасцi зноў надыходзiць яе спад. Адным словам, высокi ўзровень матэрыяльнага дастатку не з’яўляецца гарантыяй высокай нараджальнасцi. — З майго пункту гледжання, дэмографы маюць рацыю толькi часткова. Матывацыя да павышэння нараджальнасцi заключаецца i ў павелiчэннi матэрыяльнага стымулявання, i ў забеспячэннi жыллём, i ў развiццi сiстэмы сацыяльнага суправаджэння сем’яў — усё гэта стварае перадумовы для павышэння нараджальнасцi. Але галоўнае — вера людзей у тое, што будучыня iх сям’i надзейна гарантавана. Задача дзяржавы — даць сям’i ўпэўненасць у тым, што бацькi змогуць дзiця накармiць, абуць, адзець, даць яму адукацыю i ўладкаваць у жыццi так, каб яго правы як грамадзянiна былi рэалiзаваны поўнасцю. — Дэмаграфiчныя праблемы ёсць практычна ва ўсiх цалкам паспяховых еўрапейскiх краiнах. Нават у Iрландыi — а гэта чэмпiён Еўропы па нараджальнасцi — на сярэднестатыстычную жанчыну прыпадае толькi 2 нараджэннi. — У нашай краiне нiзкая нараджальнасць — адна са складовых дэпапуляцыi. На адну жанчыну фертыльнага ўзросту (ад 15 да 49 гадоў) прыпадае 1,2 дзiцяцi. А для простага ўзнаўлення насельнiцтва гэты паказчык павiнен складаць 2,5 дзiцяцi. У рэспублiцы пераважае арыентацыя мужа i жонкi на сям’ю з адным дзiцем або максiмум з двума дзецьмi. Мiж тым, з дэмаграфiчнага пункту гледжання ў Беларусi складваецца сiтуацыя, якая патэнцыяльна садзейнiчае павышэнню нараджальнасцi (у мiнулым годзе ў краiне нарадзiлiся 96,4 тыс. дзяцей — на 5 тыс. 791 нованароджанага больш, чым у 2005 годзе). У сем’ях узрастае колькасць другiх i трэцiх дзяцей, што не можа не радаваць. — Аляксандр Мiкалаевiч, цi не здаецца вам, што павелiчэнне нараджальнасцi ў апошнiя гады абумоўлена ўступленнем у «дзетародны ўзрост» пакалення беларускага «бэбi-буму» 80-х гадоў? I што праз пяць гадоў гэты рэсурс будзе вычарпаны i нараджальнасць зноў пойдзе на спад? — Прагназуемая колькасць жанчын фертыльнага ўзросту ў 2010 годзе складзе прыблiзна 2 млн 539,5 тыс., а ў 2015 годзе — 2 млн 449,5 тыс. Па дэмаграфiчных мерках, за пяць гадоў гэта не вялiкае знiжэнне. Падзенне нараджальнасцi пасля 2010 года магчыма ў выпадку, калi ў дзяржаве не будуць прымацца меры па яе стымуляванню. А гэта, як вы бачыце, зусiм не так. Мы зробiм усё магчымае, каб не дапусцiць чарговага падзення ў дэмаграфiчную яму. — У грамадскiм усведамленнi даброты спажывальнiцтва паступова пачалi засланяць каштоўнасцi сямейнага жыцця. Для большасцi сучасных сем’яў значнасць некалькiх дзяцей прайграе ў параўнаннi з кар’ерным ростам, спакусамi вольнага часу. Прычым маладзетныя цяпер не толькi гараджане, але i вяскоўцы. Я хачу задаць вам «жаночае» пытанне — не толькi як вiцэ-прэм’еру, але ў першую чаргу як мужчыне. Цi не здаецца вам, што беларускiя жанчыны ўжо не настроены нараджаць дзяцей i мужчыны салiдарныя з iмi? — Пытанне вельмi складанае. З аднаго боку, вядома, прыроду не ашукаеш. У большасцi сваёй жанчыны настроены нараджаць дзяцей, калi мужчыны гатовы забяспечваць дабрабыт сям’i, яе будучыню. Жанчына выходзiць замуж — за мужа i павiнна адчуваць сябе надзейна за яго плячамi. З другога боку, жанчыны ўносяць сваю — прычым немалую — лепту ў сямейны бюджэт. Акрамя таго, iдучы ў чарговы дэкрэтны водпуск на тры гады, яны баяцца страцiць сваю квалiфiкацыю. На трэцiм Усебеларускiм сходзе быў падтрыманы курс на павышэнне якасцi жыцця людзей. Да 2011 года мы павiнны выйсцi на ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы $500 у эквiваленце. Сямейныя прыярытэты з цягам часу будуць накiраваны не толькi на зараблянне грошай, але i на нараджэнне i выхаванне дзяцей. — Зрэшты, матэрыяльны дабрабыт не з’яўляецца сiнонiмам шчаслiвай сям’i. — Галоўнае ў гэтым пытаннi — як будуецца псiхалогiя адносiнаў у сям’i, наколькi моцна ў ёй прапiсалася ўзаемапавага, якi прыклад дарослыя падаюць сваiм дзецям. Дзяржава павiнна забяспечыць грамадзянам магчымасць зарабляць для падтрымання прымальнага, якаснага ўзроўню жыцця, якi садзейнiчае павелiчэнню нараджальнасцi, аказаць дапамогу тым людзям, якiя з-за аб’ектыўных прычын апынулiся ў цяжкiм становiшчы i самастойна выбрацца з яго не ў стане. Астатняе — за самiм чалавекам, нельга культываваць утрыманскiя настроi. — А як вы ставiцеся да iдэi ўвядзення падатку на бяздзетнасць? — У Савецкiм Саюзе такi падатак быў, калi памятаеце. I ён з’яўляўся нядрэнным стымулам для развiтання са сваiм халасцяцкiм i бяздзетным статусам. Дарэчы, у Беларусi ў апошнiя гады павялiчваецца ўзрост уступлення ў шлюб — сталеюць i нявесты, i жанiхi. Адпаведна старэйшымi становяцца бацькi першынцаў. Значыць, яны пазней прыходзяць да нараджэння другога-трэцяга дзiцяцi, калi ўвогуле на гэта асмельваюцца... Падкрэслю, увядзенне падатку на бяздзетнасць у Беларусi не плануецца. Хоць гэта тэма перыядычна «ўсплывае» i абмяркоўваецца. — У рэспублiцы даволi высокi ўзровень разводаў, што прыводзiць да павелiчэння колькасцi няпоўных сем’яў. Акрамя таго, кожнае пятае дзiця з’яўляецца ў бацькоў, якiя не знаходзяцца ў зарэгiстраваным шлюбе. Па-ранейшаму вострай застаецца праблема сацыяльнага сiроцтва. Такiм чынам, у наяўнасцi прыметы «карозii» iнстытута сям’i. Ад такiх хвароб грамадства ёсць «лякарствы»? — Усяляк падтрымлiваючы беларускiя сем’i ў iх жаданнi мець дзяцей, неабходна забяспечыць фармiраванне новай грамадскай свядомасцi. Вельмi важна, каб прызнанне поўнай сям’i з некалькiмi дзецьмi было сацыяльнай нормай. Так, у сферы сямейных адносiнаў нямала негатыўных тэндэнцый. Знiжаецца стабiльнасць шлюбаў, папулярным становiцца знаходжанне ў пазашлюбнай сувязi. Адзначаецца канфлiктнасць у сямейных адносiнах, слабеюць сваяцкiя, бацькоўскiя сувязi, сувязi памiж мужам i жонкай. У рэспублiцы налiчваецца 355 тыс. няпоўных сем’яў, 32 тыс. дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, прычым 90 працэнтаў — пры жывых бацьках, якiя кiнулi дзяцей або пазбаўлены бацькоўскiх правоў. Тыгрыца, львiца, нават кошка аддадуць жыццё за сваё дзiцянё, але не кiнуць яго!.. Дзяржава будзе праводзiць магутную iнфармацыйную палiтыку, накiраваную на падтрымку сям’i, прапаганду сямейных каштоўнасцяў. Адна з прычын дэмаграфiчнага крызiсу — наша ментальнасць. Трэба ўмацоўваць у грамадстве сямейныя ўстоi, ды i ўвогуле — узняць каштоўнасць чалавечага жыцця i адказнасць за яго. — Так склалася, што асноўны груз сямейных i бацькоўскiх абавязкаў ляжыць, як правiла, на жаночых плячах. Што трэба зрабiць для ўзмацнення ролi бацькi ў выхаваннi дзяцей? I ў прыватнасцi, цi разглядаецца магчымасць устанаўлення ў Беларусi свята Дзень бацькi? — Высокая значнасць мацярынства. Але i роля бацькi не менш важная ў фармiраваннi асобы, характару, маральных i духоўных арыенцiраў. Апошнiм часам уплыў бацькi на выхаванне дзяцей у сям’i знiжаецца. Дзiцячая злачыннасць, асацыяльныя формы паводзiнаў непаўналетнiх, павелiчэнне колькасцi няпоўных сем’яў, разводаў, знiжэнне сацыяльнага прэстыжу сям’i ў многiм звязаны са стратай традыцый адносна ролi бацькi ў сям’i, пераважаннем «жаночага» тыпу выхавання. Неабходна мэтанакiравана фармiраваць усвядомленае бацькоўства, павышаючы сацыяльную каштоўнасць як мацярынства, так i бацькоўства. Станоўчы прыклад бацькi, яго любоў да дзяцей i любоў дзяцей да бацькi з’яўляюцца iндыкатарам сямейнага дабрабыту. Што датычыцца ўстанаўлення свята Дзень бацькi, то гэта пытанне неаднаразова ўзнiмалася дэпутатамi Нацыянальнага сходу. Цяпер яно прапрацоўваецца. Устанаўленне такога свята было б мэтазгодна. Гэта заахвоцiла б бацькаў больш увагi ўдзяляць сваiм дзецям. — У Беларусi вельмi высокая смяротнасць мужчын у працаздольным узросце. Гэта прыводзiць не толькi да каласальных страт працоўнага патэнцыялу краiны, але i да такiх негатыўных вынiкаў, як аўдавенне, безбацькоўшчына, узмацненне дыспрапорцый у шлюбнай структуры насельнiцтва. Ад якiх прычын памiраюць мужчыны? I як гэту звышсмяротнасць скарацiць? — Паводле даных СААЗ, смяротнасць мужчын у Беларусi ва ўзросце 15—60 гадоў у 3—4,5 раза вышэйшая, чым у краiнах Еўрапейскага саюза. У 2006 годзе памерлi 33 тыс. 960 чалавек у працаздольным узросце, з iх — 27 тыс. 819 мужчын. Прычыны смерцi наступныя: знешнiя — 9 тыс. 907 чалавек, хваробы органаў дыхання — 1 тыс. 28, стрававання — 1 тыс. 543, сардэчна-сасудзiстыя захворваннi — 9 тыс. 70, новаўтварэннi — 3 тыс. 537, iншыя прычыны — 2 тыс. 734 чалавекi. ДТЗ, алкагалiзм, тытунекурэнне, няшчасныя выпадкi на вытворчасцi — вось асноўныя прычыны смерцi мужчын у працаздольным узросце. Патрэбны жорсткiя меры па знiжэнню спажывання алкаголю, што прывядзе да iстотнага знiжэння смяротнасцi мужчын працаздольнага ўзросту. Вялiкае значэнне маюць прафiлактыка захворванняў i дыспансэрызацыя. Невыпадкова ў Галандыi кожны мужчына, якому за 40, знаходзiцца пад пiльнай увагай урачоў — рэгулярнае абследаванне, прафiлактыка захворванняў i iх своечасовае лячэнне, актыўны лад жыцця даюць магчымасць прадоўжыць мужчынам жыццё. — Якiя задачы стаяць перад аховай здароўя рэспублiкi па паляпшэнню дэмаграфiчнай сiтуацыi ў краiне? — Назаву некаторыя з iх. Гэта — удасканаленне службы планавання сям’i i медыка-генетычнага кансультавання; забеспячэнне своечасовай дыягностыкi прыроджаных парокаў развiцця; змяншэнне колькасцi абортаў; удасканаленне аказання першаснай медыка-санiтарнай дапамогi насельнiцтву; прафiлактыка асноўных сацыяльна значных хвароб, знiжэнне захваральнасцi i смяротнасцi ад iх; павышэнне даступнасцi высокатэхналагiчнай медыцынскай дапамогi на ўсiх узроўнях яе аказання; укараненне сучасных лячэбна-дыягнастычных, лячэбна-прафiлактычных i рэабiлiтацыйных метадаў i тэхналогiй. За 2007—2010 гады ахова здароўя рэспублiкi атрымае магутнае развiццё. Возьмем, напрыклад, спецыялiзаваную медыцынскую дапамогу. Да 1 лiпеня гэтага года ў кожным рэгiёне адкрыецца кардыяхiрургiчнае аддзяленне на базе абласных бальнiц. Калi цяпер пацыенту трэба амаль два гады чакаць аперацыi ў планавым парадку i як мiнiмум паўгода стаяць у чарзе для правядзення экстраннай аперацыi (напрыклад, аортакаранарнага шунцiравання), то ўжо ў 2010 годзе гэта праблема будзе знята. Прычым у кожнай вобласцi рэспублiкi будзе выконвацца да 500 аперацый на адкрытым сэрцы, 500 каранарных стэнцiраванняў (гэта ашчаджальны метад хiрургiчнага лячэння пры звужэннi сасудаў), а таксама 400—500 аперацый па ўстаноўцы кардыястымулятараў. Дарэчы, толькi для развiцця сасудзiстай хiрургii на 2007 год выдзяляецца Br36 млрд! Пераацанiць значэнне гэтага напрамку цяжка, бо ў нашай краiне (пры ўзроўнi дыспансэрызацыi насельнiцтва крыху больш як 50 працэнтаў) выяўлена 1,1 млн чалавек, якiя пакутуюць ад гiпертанiчнай хваробы, 950 тыс. — ад iшэмiчнай хваробы сэрца i амаль 330 тыс. — ад цэрэбраваскулярных захворванняў. Пастаўлена задача забяспечыць стопрацэнтную дыспансэрызацыю насельнiцтва. Нават у Савецкiм Саюзе, якi славiўся высокiм узроўнем аховы здароўя, такую глабальную задачу не змаглi выканаць, хоць яна i ставiлася. Прафiлактыка, дыспансэрызацыя, развiццё спецыялiзаванай дапамогi на ўзроўнi сусветных стандартаў як у сталiцы, так i ў рэгiёнах рэспублiкi — вось тры галоўныя напрамкi, якiя забяспечаць дасягненне мэты па знiжэнню смяротнасцi насельнiцтва i павышэнню працягласцi жыцця. — У рэспублiцы найбольш неспрыяльная дэмаграфiчная сiтуацыя складваецца ў сельскай мясцовасцi. Асноўныя «людскiя страты» тлумачацца iмкненнем моладзi ўладкавацца ў гарадах. Як пераарыентаваць унутраную мiграцыю такiм чынам, каб «цэнтрамi прыцягнення» былi не толькi гарады, але i вёска? — Унутраныя мiграцыйныя патокi накiраваны, у асноўным, з сельскай мясцовасцi ў гарадскую. Такая тэндэнцыя захоўваецца на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў, i гэта прывяло да таго, што вёска ў значнай меры страцiла свой дэмаўзнаўленчы патэнцыял. Хачу засяродзiць увагу, што 90 працэнтаў выбываючых з сельскай мясцовасцi — маладыя людзi, якiя выязджаюць на вучобу ў буйныя гарады. Пераважная большасць тых, хто не вяртаецца ў родныя мясцiны, — жанчыны. Як вынiк, у вёсцы больш мужчын, чым жанчын. А гэта прыводзiць да перакосаў у шлюбнай структуры насельнiцтва. Каб «магнiтныя стрэлкi» мiграцыi перавесцi з горада на сельскую мясцовасць, неабходна тут стварыць дастойныя ўмовы жыцця i працы. На гэта нацэлены дзяржаўныя праграмы адраджэння вёскi, развiцця малых i сярэднiх гарадоў. — У нацыянальных дэмаграфiчных iнтарэсах — зменшыць адток грамадзян Беларусi ў iншыя краiны i павялiчыць прыток мiгрантаў у нашу рэспублiку з-за яе межаў. Якую колькасць мiгрантаў гатова прыняць Беларусь? — Знешняя мiграцыя з’яўляецца фактарам, якi кампенсуе натуральную страту насельнiцтва. Нацыянальнай праграмай дэмаграфiчнай бяспекi прадугледжваецца, што Беларусь будзе прымаць штогод па 5 тыс. мiгрантаў. Перш за ўсё, мы запрашаем этнiчных беларусаў, людзей са славянскiмi каранямi, у найбольшай ступенi гатовых да адаптацыi ў беларускiм грамадстве. — Калi шчыра, асабiста я сумняваюся, што ўдасца штогод знiжаць смяротнасць на 8 працэнтаў. Вiдаць, аптымiзму мне не хапае... — Вы ў гэтым не адна. Пры распрацоўцы праграмы ў мяне было вельмi шмат апанентаў, але з кожным днём iх становiцца ўсё менш i менш... Я не толькi аптымiст, але i рэалiст. Смяротнасць — працэс кiруемы. Звернемся да статыстыкi. У 2006 годзе ў вынiку ДТЗ загiнулi 2 тыс. 79 чалавек, ад выпадковых атручэнняў алкаголем — 2 тыс. 932, ад выпадковых утапленняў — 1 тыс. 46. Ахвярамi выпадковага атручэння ядавiтымi рэчывамi стаў 981 чалавек. Самагубствы забралi 2 тыс. 825 чалавечых жыццяў, напады, насiлле i забойствы — 725 жыццяў. У вынiку пажараў загiнулi 1 тыс. 149 чалавек. Згадзiцеся, да смерцi часта прыводзiць невыкананне самых элементарных правiлаў. Дык чаму вы лiчыце смяротнасць зусiм некiруемым працэсам?! Так, самую вялiкую ўдзельную вагу ў агульнай структуры смяротнасцi складаюць сардэчна-сасудзiстыя захворваннi — 55,4 працэнта. Ад ССЗ у мiнулым годзе памерлi 76 тыс. 693 чалавекi. Бясспрэчным з’яўляецца тое, што прафiлактыка ССЗ — важнейшае «лякарства», трэба толькi пераканаць людзей «прымаць» яго. Актыўны лад жыцця, адмова ад курэння i злоўжывання алкаголем, садавiна штодзённа (хоць бы адзiн яблык у дзень замест цыгарэт — гэта што, удар па сямейнаму бюджэту?!), рэгулярны кантроль узроўню халестэрыну i цiску. У кожнай сям’i танометр павiнен быць абавязкова, як тэрмометр. Толькi гэтыя мерапрыемствы могуць штогод выратаваць больш як 5 тыс. чалавек. На другiм месцы сярод прычын смяротнасцi — анкалогiя (на яе долю прыпадае 13,3 працэнта смярцей). Многiя думаюць, што смяротнасць ад анкалагiчных захворванняў — фатальны працэс... На жаль, панацэi ад раку няма. Аднак хачу заўважыць, цяпер у рэспублiцы налiчваецца больш як 700 анкахворых, якiм урачы настойлiва рэкамендуюць правядзенне аперацый i прымяненне сучасных метадаў лячэння, а яны iдуць да лекараў, п’юць зёлкi, газу, прымаюць нейкiя ядахiмiкаты. Як вынiк, да спецыялiстаў яны звяртаюцца пры наяўнасцi трэцяй-чацвёртай стадыi захворвання, калi разлiчваць на добры прагноз не выпадае. Уявiце, больш як 700 чалавек... А многiм жа з iх рэальна прадоўжыць жыццё. Дарэчы, у анкалагiчных цэнтрах нават увялi пасаду псiхолагаў, растлумачваем хворым i iх родным, што накоплены вялiкi вопыт у лячэннi, што нельга перадавяраць сваё жыццё непрафесiяналам... На трэцiм месцы траўмы i атручэннi —11,3 працэнта смярцей. У 2006 годзе яны забралi 15 тыс. 646 жыццяў! Многiя людзi бяздумна ставяцца да свайго здароўя i здароўя сваiх дзяцей, да свайго будучага. Таму неабходна фармiраваць iдэалогiю, здольную абудзiць прагу да жыцця, узняць энергiю нацыi. Мы будуем дзяржаву для народа, але i народ павiнен быць для дзяржавы. Мы будзем патрабаваць, каб людзi задумалiся над сваiм здароўем. I не дазволiм грамадзянам краiны iсцi — за проста так — з жыцця! Толькi пры штогадовым знiжэннi смяротнасцi на 8 працэнтаў i павелiчэннi нараджальнасцi да 10—11 на 1000 чалавек можна стабiлiзаваць iснуючую дэмаграфiчную сiтуацыю. Такую задачу i за такi кароткi прамежак часу ў свеце нiхто i нiколi не вырашаў. А мы — вырашым!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэмаграфiчныя працэсы — гэта своеасаблiвы барометр, якi адлюстроўвае перспектывы любой краiны свету. Бо насельнiцтва — адзiн з важнейшых рэсурсаў забе
|
|