Суд абавязаў Нацпарк «Браслаўскiя азёры» вярнуць грамадзянiну Br2,7 млн за знiшчаныя пасевы
Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА
Калегiя па грамадзянскiх справах Вiцебскага абласнога суда пакiнула без змянення рашэнне суда Браслаўскага раёна аб вяртаннi Нацыянальным паркам «Браслаўскiя азёры» матэрыяльнага ўрону жыхару Браслаўскага раёна ў памеры Br2,7 млн, паведамiлi ў Вiцебскiм абласным судзе.
У такую суму быў ацэнены ўрон, якi жыхару вёскi Крукаўшчына нанеслi кабаны, што жывуць на запаведнай тэрыторыi i знiшчылi пасевы бульбы. Рашэнне суда першай iнстанцыi ўступiла ў законную сiлу, аднак можа быць абскарджана адказчыкам у парадку нагляду, дадалi ў судзе. Як паведамiў старшыня суда Браслаўскага раёна Мiкалай Вашкель, гэта другi iск аб вяртаннi ўрону за патравы пасеваў дзiкiмi жывёламi, якiя жывуць у паляўнiчых угоддзях Нацпарку. Першая справа была вырашана на карысць парку, паколькi iсцец не прыняў рэкамендаваных мераў па ахове свайго агарода. Дзiкiя кабаны ў Браслаўскiм раёне наносяць урон не толькi прыватным гаспадаркам, але i грамадскiм пасевам. Паводле даных спецыяльнай камiсii, створанай пры райвыканкаме, летась у раёне гэтыя жывёлы знiшчылi ў сельгаспрадпрыемствах больш як 6 тыс. га пасеваў, нанёсшы эканомiцы раёна ўрон звыш Br2 млрд. Камiсiяй складзена больш як 200 актаў аб патравах пасеваў. У райвыканкам паступiла 71 заява, дзе грамадзяне патрабавалi навесцi парадак з улiкам i колькасцю жывёл у Нацыянальным парку «Браслаўскiя азёры». Паводле даных раённай спецкамiсii, колькасць дзiкiх кабаноў у паляўнiчых угоддзях, якiя арандуюцца Нацпаркам, у летнi перыяд перавышае дапушчальную норму ў 3—4 разы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калегiя па грамадзянскiх справах Вiцебскага абласнога суда пакiнула без змянення рашэнне суда Браслаўскага раёна аб вяртаннi Нацыянальным паркам «Брас |
|