Патрыятычная акцыя «Пiсьмо ветэрану» ў Гомельскай вобласцi прымеркавана да Дня Перамогi
Таццяна ШУР, БЕЛТА
Патрыятычная акцыя абласнога камiтэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» «Пiсьмо ветэрану» стартавала ў Гомельскай вобласцi. Правядзенне дадзенага мерапрыемства прымеркавана да 62-й гадавiны Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне, аб гэтым паведамiла прэс-сакратар маладзёжнай арганiзацыi Таццяна Пацярайла.
Падчас гэтай акцыi выхаванцы школ, ВНУ i iншых навучальных устаноў Гомельскай вобласцi напярэдаднi 9 мая, а таксама непасрэдна ў дзень чарговай гадавiны Перамогi ўручаць ветэранам i ўдзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны тысячы вiншавальных паштовак, малюнкаў i пiсем з пажаданнямi мiру i дабра. Пiсьмы i вiншаваннi выраблены ўручную, а таму яны вызначаюцца цеплынёй, шчырасцю i ўдзячнасцю. Значная колькасць вiншавальных пiсем будзе ўручана на ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогi, а таксама сустрэчах з ветэранамi, якiя праходзяць зараз у многiх установах адукацыi рэгiёна. Плануецца таксама павiншаваць ветэранаў дома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыятычная акцыя абласнога камiтэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» «Пiсьмо ветэрану» стартавала ў Гомельскай вобласцi. Правядзенне дадзенага мерапрые |
|