Прысуд падбухторшчыку
Да 5 гадоў пазбаўлення волi асуджаны сталiчны жыхар, якi падбухторваў мiнскага бiзнэсмена да хабарнiцтва.
Паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, спакушальнiк прапанаваў кiраўнiку будаўнiчай фiрмы паслугi па вырашэнню праблем з выдзяленнем участкаў пад будаўнiцтва жылля ў Мiнску. Агульны кошт «зямельнага пытання» складаў 168 тысяч долараў. Прайдзiсвет пагадзiўся браць грошы часткамi i быў затрыманы ў момант атрымання «першай траншы» хабару — 4,5 тысячы долараў. Мiкола ДЗЯБЁЛА. Працаўладкаванне па «пратэкцыi» Раней судзiмага за махлярства жыхара Салiгорска на гэты раз праваахоўнiкi затрымалi па падазрэнню ў падбухторваннi да дачы хабару. Рабочы ААТ «Салiгорскпрамбуд», як мяркуецца, «апрацоўваў» мясцовага жыхара, якому паабяцаў уладкаваць яго на нядрэнную працу з дастойным заробкам. Аднак для таго, каб пытанне вырашылася хутчэй, «падказаў» падкiнуць грошай адказным асобам аднаго з прадпрыемстваў. I атрымаў нiбыта на гэтыя мэты 200 долараў ЗША i 100 тысяч рублёў. У дачыненнi да падазронага пракуратурай Салiгорскага раёна ўзбуджана крымiнальная справа. Iгар ГРЫШЫН. Бязлiтасны вiзiцёр Дасталося мужу з жонкай, у дом да якiх пранiк злачынца, i без усякiх на тое прычын збiў няшчасных на горкi яблык. Здарэнне адбылося каля дзевяцi гадзiн ранiцы ў нядзелю ў вёсцы Журыхi Вiлейскага раёна. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, адсюль у бальнiцу былi дастаўлены 46-гадовы мужчына з мноствам раненняў галавы i яго жонка, у якой акрамя адкрытай ЧМТ урачы налiчылi яшчэ некалькi пераломаў касцей. Як высветлiлi супрацоўнiкi следча-аператыўнай групы, у дом да пацярпелых, узламаўшы дзверы, уварваўся 43-гадовы жыхар вёскi Кузмiчы. Мiж iншым, у нечакаынага вiзiцёра — яшчэ той «паслужны» спiс: ён быў раней судзiмы за рабаўнiцтва, хулiганства, наўмыснае пашкоджанне асабiстай маёмасцi i махлярства. Мужчына, выкарыстаўшы ў якасцi зброi металiчную рулявую рэйку ад аўтамашыны, збiў гаспадароў. Злачынца затрыманы. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 5 гадоў пазбаўлення волi асуджаны сталiчны жыхар, якi падбухторваў мiнскага бiзнэсмена да хабарнiцтва
|
|