Опера перамагла «папсу»?
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
З песнямi У расiйскiм тэлевiзiйна-музычным шоў «Дзве зоркi» перамогу атрымаў дуэт спявачкi Ларысы Долiнай i рэзiдэнта «Камедзi Клаб» Гарыка Марцiрасяна. Беларускi аналаг шоў быў блiзкi да падобнага зыходу — Iна Афанасьева i Яўген Булка трывала знаходзiлiся ў лiдарах праекта, — але гледачы вырашылi iнакш. I ключы ад аўто трапiлi ў рукi iншай пары: тэлевядучай Вольгi Паляковай i салiста Беларускага тэатра оперы Уладзiмiра Громава.На працягу ўсяго праекта, дарэчы, Вольга i Уладзімір выбiралi для выканання сур’ёзныя, i класiчныя творы — ад легкадумнай на першы погляд «Усё добра, чароўная маркiза» да «Гары, гары, мая зорка». Менавiта гэтая тактыка i прынесла дуэту поспех: удзельнiкi нiводнага разу не станавiлiся намiнантамi на выбыванне. Праўда, крытыкi заўважаюць, што барацьба iшла на няроўных умовах: тэлевядучую АНТ цяжка назваць неспяваючай, наадварот, Вольга Палякова не хавае, што прафесiйна займалася вакалам... Зрэшты, нiхто не перашкаджаў гэта зрабiць i астатнiм канкурсантам. Так цi iнакш, але натхнёная прамова Яўгена Булкi пра тое, што «маладым заўжды ў нас дарога» i тонкi намёк «людзям з правiнцыi цяжка прабiвацца» разумення ў публiкi не знайшлi. За паўгадзiны, падчас якiя доўжылася тэлефоннае галасаванне, дуэт Палякова—Громаў амаль адразу выйшаў на першую пазiцыю, i ўжо нiкому яе не саступiў. Вынiкi склалiся наступныя: за Таццяну Бандарчук i Яўгена Скорыкава паступiла 2083 галасы, Яўгену Булку i Iне Афанасьевай дасталiся 23 048, пераможцы Вольга Палякова i Уладзiмiр Громаў набралi 23 770 галасоў. Адразу пасля галасавання адбылося прамое ўключэнне — з прыступак тэлеканала АНТ, ля якiх сабралiся ўсе ўдзельнiкi праекта, — i пераможцаў падвялi да новенькiх серабрыстага i вiшнёвага аўтамабiляў. Дарэчы, у Вольгi ўласнай машыны дагэтуль не было, аднак вадзiцельскiя правы вядучая мае, так што засталося ўсяго нiчога — заплацiць падатак за выйгрыш. Праект «Дзве зоркi» хоць i фiнiшаваў, але не скончыўся. 31 мая ў Палацы Рэспублiкi адбудзецца гала-канцэрт, дзе 13 пар прадставяць як тыя песнi, што ўдзельнiчалi ў шоў, так i тыя, што былi падрыхтаваны, але не паспелi прагучаць. А з новага вяшчальнага сезона, увосень, стартуе шоў «Дзве зоркi-2». Так што даўнi жарт наконт зводнага хору ХК «Юнацтва» можа аказацца зусiм i не жартам... Хто там у нас яшчэ не спяваў?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У расiйскiм тэлевiзiйна-музычным шоў «Дзве зоркi» перамогу атрымаў дуэт спявачкi Ларысы Долiнай i рэзiдэнта «Камедзi Клаб» Гарыка Марцiрасяна. Беларус
|
|