Высокi ўзровень беларускiх турнiру i гiмнастак
Iрына ПРЫМАК
У свеце праводзiцца недастаткова спаборнiцтваў па мастацкай гiмнастыцы сярод юнiёрак, каб юныя спартсменкi набывалi патрэбны вопыт. У нашай жа краiне, дзе сапраўды шануюць спорт, гэтаму аспекту надаецца вялiкая ўвага. Мiжнародны турнiр Марыны Лобач (першая алiмпiйская чэмпiёнка ў гiсторыi мастацкай гiмнастыкi. — Аўт.) на працягу шасцi гадоў адкрывае новыя iмёны грацыёзных, артыстычных i тэхнiчных «мастачак». Так, напрыклад, калiсьцi заявiла аб сабе Валерыя Курыльская, якая зараз уваходзiць у нацыянальную зборную Беларусi.
Сёлетнi VI мiжнародны турнiр па мастацкай гiмнастыцы Марыны Лобач сабраў каля ста гiмнастак з дзесяцi краiн свету. Цiкава, што за Iспанiю выступала Яўгенiя Анопка, дачка вядомага футбалiста Вiктара Анопкi, якi гуляў за расiйскiя, украiнскiя i iспанскiя клубы. Асаблiвасцю спаборнiцтваў гэтага года стала павышэнне статуса турнiру: ён упершыню праводзiўся на самай прэстыжнай арэне Беларусi — у сталiчным Палацы спорту. Яшчэ адно адрозненне — сёлета ўпершыню арганiзавалi спаборнiцтвы ў групавых практыкаваннях. Куды ж тады рухацца далей, калi турнiр прайшоў ужо сваю эвалюцыю i зарэкамендаваў сябе ў спартыўным свеце? Паводле слоў галоўнай суддзi Марыны Лобач, турнiр сапраўды ўжо выйшаў на высокi ўзровень, застаецца толькi падтрымлiваць яго i працягваць традыцыю — арганiзоўваць карысныя для юнiёрак спаборнiцтвы, бо для дарослых хапае i гран-пры, i чэмпiянатаў, а для юных гiмнастак iх амаль не праводзiцца. Аб высокiм узроўнi не толькi турнiру, але i нашых спартсменак нагадвае той факт, што пераможцамi ва ўсiх узроставых групах сталi беларускi: Марыя Кадобiна (група 1997—1998 г.н.), Лiнда Сiманенка (1995—1996) i Валерыя Карасцялёва (1992—1994). Запомнiм гэтыя iмёны, каб праверыць, цi раскрылi свой талент «мастачкi» ў будучым на дарослых турнiрах. Дарэчы, у спаборнiцтве групавiчак перамагла таксама зборная Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свеце праводзiцца недастаткова спаборнiцтваў па мастацкай гiмнастыцы сярод юнiёрак, каб юныя спартсменкi набывалi патрэбны вопыт |
|