«Падарвалiся» на славакахШайбу, шайбу! Нацыянальная зборная Беларусi страцiла ўсе шанцы выйсцi ў чвэрцьфiнал чэмпiянату свету ў Маскве i Мыцiшчах, а значыць, шостае месца на леташнiм першынстве ў Рызе пад кiраўнiцтвам канадца Глена Хэнлана пакуль застанецца найлепшым дасягненнем нашай каманды. Адзiнае, што зараз радуе, — нашы хакеiсты захавалi прапiску ў элiце.Матчам, якi адабраў у нашых iгракоў усякую надзею на выступленне ў наступным раўндзе, стала сустрэча са старымi знаёмымi, славакамi. Беларусы перамагалi iх летась на чэмпiянаце свету ў Латвii i сёлета ў рамках падрыхтоўкi да турнiру ў Расii. З таго часу, як нашы хакеiсты выйгралi ў Кошыцэ, сапернiкi ўзмацнiлi свой склад дзевяццю прадстаўнiкамi НХЛ, а ў беларускай камандзе не было нiводнай заакiянскай «зоркi». Аднак, нягледзячы на гэта, нашы клюшкi зусiм не ўступалi майстрам НХЛ. Рашаючым момантам гульнi стала канцоўка трэцяга перыяду: за 40 секунд да сканчэння асноўнага часу пры лiку 3:3 галоўны трэнер зборнай Беларусi Курт Фрэйзер зняў з варот галкiпера Андрэя Мезiна, каб выпусцiць на лёд дадатковую забiўную сiлу — шостага палявога iграка. Гэта рашэнне зразумела: нашай камандзе патрэбна было выйграваць у асноўны час, каб зарабiць 3 ачкi, а перамога ў авертайме i 2 ачкi нашу дружыну не выратавалi б. Амерыканскi спецыялiст пайшоў ва-банк. Магчыма, на намер рызыкнуць паўплывала яго заява, якую Фрэйзер зрабiў перад чэмпiянатам: зборная Беларусi будзе змагацца за медалi. Калi б нашы змаглi закiнуць шайбу... Славакi забiлi гол у пустыя беларускiя вароты — 4:3 — i працягваюць барацьбу за чэмпiёнства. У чвэрцьфiнал з групы «F» акрамя славакаў прабiлiся зборныя Канады, ЗША i Чэхii. З групы «Е» ў 1/4 фiналу прайшлi Швецыя, Расiя, Фiнляндыя, Швейцарыя. Аўтсайдарамi ж у квалiфiкацыйным раўндзе сталi iтальянцы, датчане, немцы i беларусы — каманды, якiя занялi трэцiя месцы ў сваiх квартэтах на папярэднiм этапе i выйшлi ў квалiфiкацыйны раўнд без ачкоў. Каментарыi пасля матча са славакамi: Курт ФРЭЙЗЕР: — Мне вельмi крыўдна за iгракоў, бо сёння яны заслугоўвалi перамогi. Беларусы памылялiся, але не спынялiся i працягвалi змагацца. У гэтым годзе вельмi моцны чэмпiянат: Канешне, мы маглi выступiць лепей, калi б у камандзе былi Цвяткоў, Касцiцын, Грабоўскi, Чупрыс, Копаць, Мiхалёў. Мы не можам сабе дазволiць губляць iгракоў i чакаць, што здолеем выступiць на роўных з камандамi, якiя складаюцца з iгракоў НХЛ. Акрамя таго, Кальцоў i Мялешка былi не зусiм здаровыя. Мяркую, што ў нашай няўдачы ёсць i мая вiна. Мы павiнны знайсцi свой шлях, надаваць увагу выхаванню маладых хакеiстаў i падняць нашу зборную на вышэйшы ўзровень. Калi мы хочам выступiць лепей у наступным годзе, то павiнны стаць яшчэ больш моцнымi. Аляксандр РАДЗIНСКI: — На камандным сходзе трэнер паведамiў, што славакi могуць недаацанiць нас i разлiчваць на лёгкую перамогу пасля вiкторыi над чэхамi, якiя справiлiся з намi. У другiм перыядзе славакi выйшлi наперад, але Курт працягваў нас падбадзёрваць i прасiў сканцэнтравацца, казаў, што трэба гуляць на канца. Мы змаглi лiквiдаваць адставанне i трэцi перыяд правялi на роўных, стваралi вострыя моманты, але нам не хапiла шанцавання, каб рэалiзаваць iх. Нам патрэбна была толькi перамога, таму i знялi варатара. Маглi выйграць, але пераможцу выбрала ўдача. Аляксандр МАКРЫЦКI: — Перамога над славакамi пакiдала шанц на далейшы ўдзел у турнiры, таму да матча мы рыхтавалiся сур’ёзна. Калi б змаглi рэалiзаваць хоць частку створаных момантаў, гульня склалася б па-iншаму. Калi ж не забiваць, то перамагчы такога сапернiка вельмi цяжка. На працягу чэмпiянату некаторыя нашы iгракi атрымалi траўмы, што паўплывала на наша выступленне. Р.S . Напярэдаднi Дня Перамогi нацыянальная зборная Беларусi праіграла і камандзе Германii — 5:6, Італія ўступіла Даніі — 2:5 . Учора завяршылiся матчы ў суцяшальным турнiры. Нарвежцы выйгралi ў латышоў — 7:4, а аўстрыйцы ва ўкраiнцаў — 8:4. Прапiску ў хакейнай элiце страцілі зборныя Украіны i Аўстрыі. Iрына ПРЫМАК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная зборная Беларусi страцiла ўсе шанцы выйсцi ў чвэрцьфiнал чэмпiянату свету ў Маскве i Мыцiшчах, а значыць, шостае месца на леташнiм першын |
|