«Ружанскiя карункi» растопяць нават сiбiрскiя маразы
Ларыса ЦIМОШЫК
Юрый Малышэўскi добра ведае, што трэба для таго, «каб любiць Беларусь нашу мiлую...» Для кагосьцi — «у розных краях пабываць», а яму самому, напрыклад, выпала нарадзiцца ў Сiбiры. Але маленькiм хлопчыкам ён патрапiў на радзiму бацькi ў Ружаны, што на Брэстчыне. Прайшло шмат гадоў, але Ружаны ён любiць усёй душой — цяпер жыве ў старажытным мястэчку, дзе была рэзiдэнцыя князёў Сапегаў. Яшчэ i сам iмкнецца надаць яму сённяшнюю славу, ствараючы выдатныя беларускiя выцiнанкi. Творы народнага майстра з Ружанаў ахвотна набываюць у прыватныя калекцыi госцi з Польшчы, Расii, Бельгii, Японii, Швецыi, Iрландыi i iншых краiн. Iх можна час ад часу паглядзець на выставах у розных гарадах Беларусi. Але сёння «Ружанскiя карункi» Юрыя Малышэўскага выстаўляюцца ў Мiнску, у фальварку «Добрыя мыслi». Творы асаблiва цiкава глядзець, калi ведаеш, наколькi незвычайны чалавек iх стварыў. Юрый Станiслававiч — не толькi мастак i кiраўнiк дзiцячай студыi народнай творчасцi, ён яшчэ i краязнаўца, якi выдатна ведае гiсторыю Ружанаў, займаецца рэстаўрацыяй iнтэр’ераў навакольных касцёлаў i цэркваў, захоўваючы прыгажосць для нашчадкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юрый Малышэўскi добра ведае, што трэба для таго, «каб любiць Беларусь нашу мiлую...» Для кагосьцi — «у розных краях пабываць», а яму самому, напрыклад |
|