21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Немагчымае — магчыма!

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Еўрабачанне-2007»

Сёння ўвечары — дакладней, у ноч з суботы на нядзелю — значная частка беларусаў «прылiпне» да тэлеэкранаў, каб даведацца пра вынiкi мiжнароднага конкурсу песнi «Еўрабачанне-2007», што праходзiць у Хельсiнкi. Пакуль рана загадваць, якое месца спадарыня Удача адвядзе для Беларусi. Але дакладна адно: iмя Дзмiтрыя Калдуна ўжо запiсана ў гiсторыю ўдзелу Беларусi ў конкурсе. Няхай не залатымi лiтарамi — але нязмыўным чарнiлам. 21-гадоваму выканаўцу ўпершыню ўдалося зрабiць тое, над чым бiлiся папярэднiя тры ўдзельнiкi — вывесцi краiну ў фiнал «Еўрабачання». I гэта калi не перамога, то прарыў — адназначна.



Сёлетняе шоў многiя паспелi ахрысцiць «парадам фрыкаў» — мноства яркiх фарбаў, сцэнiчных пераапрананняў i нестандартных iмiджаў (прыгадаць хоць бы Сярдзючку). На гэтым фоне выгадна выдзяляюцца нешматлiкiя рокеры, натхнёныя леташнiм поспехам «Лордзi», прыхiльнiкi класiчнага, нават опернага, накiрунку (Славенiя, Латвiя) i этна-матывы (Грузiя, Сербiя, усе Балканы i г.д.). Беларусь, вiдаць, «узяла» не толькi магутным пiярам з шакаладным «Куфэркам Калдуна», але i нечаканым мiнiмалiзмам — у параўнаннi з гламурным каляровым клiпам простая i эфектная чорна-белая сцэнiчная пастаноўка з першых дзён спадабалася лiтаральна ўсiм: i журналiстам, i фанатам. Але гэта яшчэ не гарантавала поспеху — «Еўрабачанне», няхай сабе i тройчы конкурс для хатнiх гаспадынь, славiцца непрадказальнасцю...

28 краiн выступiлi ў паўфiнале, i толькi 10 з iх «свяцiла» далейшая барацьба. Вядучы тасаваў канверты пакутлiва доўга. I першым з фiналiстаў назваў... Беларусь. З палёгкай уздыхнулi не толькi нашы каментатары, але i ўсе тэлегледачы — гэта адчувалася амаль фiзiчна. Дарэчы, у гадзiну ночы не спала, па сцiплых падлiках арганiзатараў, рэкордная аўдыторыя — каля 200 мiльёнаў гледачоў ва ўсiм свеце, уключаючы Азербайджан i Аўстралiю, якiя транслявалi конкурс. Кожную краiну-«выхадца» ў фiнал сустракалi ровам i апладысментамi. Нам жа быў важны вялiкi беларускi сцяг, якi буйным планам паказалi фiнскiя аператары, i агульнае — мы зрабiлi гэта! Беларусь — 3, Македонiя — 6, Славенiя — 7, Венгрыя — 8, Грузiя — 11, Латвiя — 14, Сербiя — 17, Балгарыя — 21, Турцыя — 22, Малдова — 24. Менавiта пад гэтымi нумарамi канкурсанты выступяць у фiнале, дзе, нагадаем, выступяць 24 краiны.

Сцiснутыя на ўдачу кулакi сёння нам яшчэ спатрэбяцца. Каб даведацца, як справы ў беларускай дэлегацыi, мы дазванiлiся ў Хельсiнкi кiраўнiку праекта «ЕўраФэст» Аляксандру ЦIХАНОВIЧУ.

— Самы страшны момант у конкурсе — гэта абвяшчэнне вынiкаў. Я выйшаў з каментатарскай кабiнкi мокры, як мыш. Нiколi не думаў, што прадзюсарская работа такая стрэсавая, артыстам быць лягчэй. Я так перажываў, праўда... Першым вiншаванне прыслаў Алег Елiсеенкаў — даслаў СМС «Ура! Вiншую!». А зараз ужо тэлефон не змаўкае. Расслабляцца нельга, гэта толькi першы крок.

Канешне, у гiсторыi «беларускага Еўрабачання» гэта перамога, але самае галоўнае яшчэ наперадзе. Сёння мы далi Дзiму крыху паспаць, але не разнявольваемся — яшчэ 2 рэпетыцыi i фiнал. Атрымалi чарговую порцыю «ўлiванняў» ад Кiркорава, але гэта нармальна, ён меў рацыю — я глядзеў тэлевiзiйную карцiнку, а ён — жывое выступленне, па якому зрабiў некалькi заўваг.

— Чамусьцi ўсе спрачаюцца, цi ўзяў Дзiма апошнюю ноту, у якой таксама была маленькая «фiшка» песнi «Wоrk Yоur Mаgiс»?

— Ён выцягнуў ноту, але гэта было не абавязкова рабiць. Гэта нiяк не ўплывае на вынiкi, галасаванне заўжды штука непрадказальная, вы ж бачыце. Зараз, напрыклад, букмекеры прымаюць стаўкi на перамогу адной з трох краiн — Швецыi, Сербii цi Беларусi. Не ведаю, як для нас складзецца фiнал, але хачу выказаць вялiкую ўдзячнасць усiм тым, хто на ўсiх этапах падрыхтоўкi i правядзення конкурсу падтрымлiваў нас: Белтэлерадыёкампанii, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Мiнгарвыканкаму, Маладзёжнаму тэатру эстрады, айчынным вытворцам — заводам «Крышталь» i «Камунарка», якiя зрабiлi цудоўную прома-прадукцыю, яна тут усiх уразiла; МЗС, консульству ў Талiне, асабiста нашаму паслу ў Лiтве i Фiнляндыi Уладзiмiру Дражыну, i ўсiм журналiстам, хто асвятляе конкурс, — дзякуй, падтрымку краiны за плячыма мы адчуваем, i гэта вельмi дапамагае... Падтрымайце нас i ў фiнале, калi ласка!

Прадзюсар Белтэлерадыёкампанii Анастасiя Цiхановiч расказала, што нумарам, якi выпаў, беларускiя ўдзельнiкi задаволены: «Калi пачулi, што Беларусь назвалi першай, хто прайшоў у фiнал, мы ў зялёным пакоi проста вар’яцелi — крычалi, адбымалiся, скакалi ад радасцi. Трэцi нумар — добра. Мы ўжо зразумелi, што ў пачатку выступаць прасцей, бо напрыканцы многiя выканаўцы паспяваюць «перагарэць» ад хвалявання».

Конкурсны нумар Беларусi дапаўняцца нейкiмi «фiшкамi» не будзе — галоўнае, лiчаць у дэлегацыi, каб выступленне прайшло чыста. Наконт канкурэнтаў таксама гавораць асцярожна — а сапраўды, што тут скажаш, калi прызнаныя фаварыты Андора, Кiпр i Швейцарыя нават не выйшлi з паўфiналу, а ў фiнале ўсе ўдзельнiкi лiчацца вельмi моцнымi?

— Мне здаецца, што тыя, хто прайшоў з паўфiналу, знаходзяцца ў больш выйгрышным становiшчы, бо яны крыху знаёмыя гледачам, — вось i ўсе прагнозы, што рызыкнула даць Анастасiя Цiхановiч.

Што застаецца? Прытрымаць у сабе негатыў i настроiцца на лепшае. Як спявае Дзiма Бiлан, якi таксама знаходзiцца зараз у Хельсiнкi i «хварэе» ў тым лiку за Калдуна, «немагчымае магчыма». Адзiн раз Беларусь ужо гэта пацвердзiла. Хварэем за нашых, спадарства!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўвечары — дакладней, у ноч з суботы на нядзелю — значная частка беларусаў «прылiпне» да тэлеэкранаў, каб даведацца пра вынiкi мiжнароднага конку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика