189-мiльённы канфiскат
Iгар ГРЫШЫН
Ранiцай паблiзу вёскi Павiццё супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Кобрынскага РАУС затрымалi два аўтамабiлi, якiя перавозiлi кантрабандны груз.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, праваахоўнiкi затрымалi грамадзянiна Украiны, якi на аўтамабiлях «Урал» i ГАЗ-66 па-за пунктамi пропуску i мытнага афармлення ўвёз на тэрыторыю нашай краiны 3200 бутэлек гарэлкi «Хорцiца» без акцызных марак Беларусi i 10 тон мяса. Кошт гэтага грузу ацэньваецца ў кругленькую суму — каля 189 мiльёнаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiцай паблiзу вёскi Павiццё супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Кобрынскага РАУС затрымалi два аўтамабiлi, якiя перавозiлi |
|