Небяспечныя шарыкi
Барыс ПРАКОПЧЫК
У медыцынскiм градуснiку — два грамы ртуцi. А цяпер адчуйце рознiцу: 1320 грамаў! Менавiта такой аказалася агульная вага шарыкаў металiчнай ртуцi, якiя былi сабраны выратавальнiкамi Лiдскага райаддзела па надзвычайных сiтуацыях на вулiцы Варшаўскай з асфальту дваровага праезду памiж будынкамi iнтэрната i магазiна.
На падазроны пясчаны насып на плошчы больш за дваццаць квадратных метраў звярнуў увагу прахожы, пасля чаго на месца выклiкалi службу МНС. Спецыяльны кантэйнер з небяспечнымi шарыкамi перададзены для даследавання, праваахоўныя органы праводзяць праверку. У абласным упраўленнi МНС нагадваюць, што ў маi на Гродзеншчыне праводзiцца месячнiк прыёму ртуцi ў насельнiцтва. Не ведаеце, што рабiць з бiтымi альбо няспраўнымi ртутнымi градуснiкамi, выявiлi ёмiстасцi са змяшчальнымi ртуць адходамi? Здавайце ў блiжэйшае падраздзяленне МНС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У медыцынскiм градуснiку — два грамы ртуцi. А цяпер адчуйце рознiцу: 1320 грамаў! Менавiта такой аказалася агульная вага шарыкаў металiчнай ртуцi, якi |
|