Сямiгадовы хлопчык загiну ў у агнi
Ужо другое дзiця на Гродзеншчыне сёлета загiнула ў агнi. Апошняя трагедыя здарылася ў Мастах.
Паводле iнфармацыi галоўнага спецыялiста цэнтра прапаганды i абучэння пры Гродзенскiм абласным упраўленнi МНС Раiсы Масько, на працягу двух дзён да гэтай трагедыi сямiгадовы хлопчык браў запалкi i распальваў вогнiшчы ў сваiм двары па вулiцы Пралетарскай. На жаль, дарослыя так i не ўбралi запалкi з газавай плiты. Пачак зноў аказаўся ў руках хлопчыка, які прапанаваў свайму аднагодку схавацца ў адрыне i падпалiць сена. Мама ў гэты час была дома, за пяць метраў ад адрыны. Агонь iмгненна адрэзаў для яе сына выхад на вулiцу, а яго сябар з крыкам «Пажар!» памчаўся на агарод да бацькi малога, якi гiнуў. Аднак трапiць у адрыну было ўжо немагчыма, паколькi агонь вельмi хутка распаўсюдзiўся па цаглянай пабудове з сухiмi кармамi. Моцна абгарэлае цела хлопчыка пажарныя знайшлi ў дыму за тры метры ад выхаду... Дарэчы, у той жа дзень па вобласцi тры пажары з сямi разгарэлiся ад маленькай запалкi. У вёсцы Свiслач Гродзенскага раёна чатырохгадовае дзiця падпалiла салому i ў вынiку агнём знiшчана чарада з васьмi адрынаў. А ў iншай вёсцы гэтага ж раёна суседскi хлопчык спалiў пенсiянерцы адрыну i куратнiк. Барыс ПРАКОПЧЫК. Выбухованебяспечны гараж Шмат небяспечных «сюрпрызаў» хаваў закiнуты гараж у Вiцебску, дзе супрацоўнiкi Першамайскага РАУС знайшлi i канфiскавалi вялiкую колькасць боепрыпасаў. У прыватнасцi, у будынку было знойдзена 917 патронаў рознага калiбру, гранаты Ф-1 i РГ-42 — усе часоў Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама тры самаробныя выбуховыя прыстасаваннi i 24 узрывальнiкi. Зараз праваахоўнiкамi высвятляюцца ўсе акалiчнасцi. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо другое дзiця на Гродзеншчыне сёлета загiнула ў агнi. Апошняя трагедыя здарылася ў Мастах
|
|