Суд над нелюдзем
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Пракуратура Беларусi завяршыла расследаванне «гучнай» крымiнальнай справы, узбуджанай па факту забойства ў Мiнску 4-гадовай дзяўчынкi.
Нагадаем, што Ляна Тараскевiч была згвалтавана i забiта восенню мiнулага года непадалёк ад свайго дома. Нелюдзя затрымалi ўжо праз 11 дзён пасля ўчынення жудаснага забойства. Як высветлiлася пазней, 23-гадовы падазроны ўжо меў непрыемнасцi з законам: яго чатыры разы прыцягвалi да крымiнальнай адказнасцi за крадзяжы. Больш за тое, паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, у сакавiку мiнулага года непадалёк ад чыгуначнага прыпынку «Тэхнiкум» , што ў Пухавiцкiм раёне, ён згвалтаваў 16-гадовую дзяўчынку. За гэтае злачынства душагубу таксама давядзецца несцi адказнасць. Але найбольш суровае пакаранне прадугледжана за забойства Ляны Тараскевiч: нелюдзю «свецiць» ад 8 да 25 гадоў турмы альбо пажыццёвае зняволенне цi нават смяротнае пакаранне. Зрэшты, апошнюю кропку ў гэтай жудаснай гiсторыi павiнен паставiць суд. Калi i дзе пачнецца працэс, пакуль невядома. Матэрыялы крымiнальнай справы накiраваны ў Вярхоўны Суд. Дарэчы, праваахоўныя органы прымалi дадатковыя меры бяспекi ў адносiнах да самога душагуба. Падазронага падчас следства перамяшчалi з аднаго iзалятара ў другi, каб за кратамi ён не стаў ахвярай самасуду.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Беларусi завяршыла расследаванне «гучнай» крымiнальнай справы, узбуджанай па факту забойства ў Мiнску 4-гадовай дзяўчынкi |
|