Цэны на бензiн узраслi на 5 працэнтаў
Iгар ГРЫШЫН
З 14 мая зацверджаны новыя свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты i рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз аўтазаправачныя станцыi, якiя ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахiм».
Як патлумачылi ў канцэрне, цэны зменены ў сувязi з ростам цаны на нафту з увядзеннем вывазной мытнай пошлiны Расiяй. Новыя рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз АЗС, павялiчылiся ў сярэднiм на 5 працэнтаў. Такiм чынам, 1 лiтр бензiну А-76 (Нармаль-80) цяпер каштуе 1530 рублёў (цана павысiлася на 60 рублёў), АI-92 — 1930 рублёў за 1 лiтр (на 90 рублёў), АI-95 — 2200 рублёў (на 100 рублёў), дызельнае палiва — 1540 рублёў (на 70 рублёў).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 14 мая зацверджаны новыя свабодныя аптовыя цэны на нафтапрадукты i рознiчныя цэны на нафтапрадукты, што рэалiзуюцца праз аўтазаправачныя станцыi, як
|
|