А. Лукашэнка запатрабаваў узмацнiць кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў
Кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у дзейнасцi мiнiстэрстваў, ведамстваў, праваахоўных органаў Беларусi павiнен быць узмоцнены. Такую задачу паставiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка 14 мая ў час даклада старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця аб вынiках работы ведамства за чатыры месяцы гэтага года.
Дзякуючы прынятым Камiтэтам дзяржкантролю мерам у адносiнах да суб’ектаў гаспадарання, якiя парушылi нормы заканадаўства Беларусi, у даход дзяржавы паступiла каля Br22,3 млрд. Прэзiдэнт падкрэслiў, што Камiтэт дзяржаўнага кантролю павiнен выходзiць на больш высокi ўзровень работы. Супрацоўнiкi павiнны быць выключна кампетэнтнымi людзьмi i добра валодаць сiтуацыяй. КДК у сваёй дзейнасцi актыўна выкарыстоўвае практыку комплексных праверак мiнiстэрстваў i ведамстваў. Так, Прэзiдэнт даў згоду на правядзенне праверкi работы Дзяржаўнага мытнага камiтэта i яго структур у другiм паўгоддзi. На сустрэчы былi закрануты пытаннi дзейнасцi рэальнага сектара эканомiкi, у прыватнасцi рэалiзацыi прадукцыi цэментных заводаў. Паводле слоў Зянона Ломаця, устаноўлены факты, калi некаторыя iндывiдуальныя прадпрымальнiкi закупляюць у вытворцаў цэмент па адпускной цане для далейшага перапродажу ў два-тры разы даражэй. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з гэтай сiтуацыяй. У блiжэйшы час Камiтэт дзяржкантролю таксама мае намер засяродзiць увагу на праблемах эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi, перш за ўсё, на пытаннях здачы ў арэнду памяшканняў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў у дзейнасцi мiнiстэрстваў, ведамстваў, праваахоўных органаў Беларусi павiнен быць узмоцнены. Такую задачу
|
|