У малым бiзнэсе занята 670,8 тысячы чалавек
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi ў сферы малога бiзнэсу (з улiкам iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) занята 670,8 тысячы чалавек, што складае 15,4 працэнта ад занятых у эканомiцы.
Як адзначаюць у Мiнiстэрстве эканомiкi, галiновая структура малога прадпрымальнiцтва неаднародная. Найбольшая колькасць МП занята ў гандлi i грамадскiм харчаваннi — 30,1 працэнта. У прамысловасцi сканцэнтравана 22,3 працэнта, будаўнiцтве — 11,7, сельскай гаспадарцы (уключаючы сялянскiя (фермерскiя гаспадаркi) — 6,1, транспарце — 5,1 працэнта ад агульнай колькасцi МП. А па колькасцi занятых на малых прадпрыемствах лiдзiруюць прамысловыя прадпрыемствы — 37,1 працэнта ад агульнай колькасцi занятых на МП. На прадпрыемствах гандлю i грамадскага харчавання занята 25,1 працэнта, у будаўнiцтве — 16,3. Удзельная вага ВУП, вырабленага суб’ектамi малога прадпрымальнiцтва, склала летась 8,8 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў сферы малога бiзнэсу (з улiкам iндывiдуальных прадпрымальнiкаў) занята 670,8 тысячы чалавек, што складае 15,4 працэнта ад занятых у экано
|
|