21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтабум?

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Па чутках і на справе...

Не паспелi яшчэ ў аматараў аўтамабiляў знiкнуць першыя ўражаннi ад наведвання «Мотар-шоў», як з’явiлася iнфармацыя, што хутка будуць павялiчаны стаўкi мытных плацяжоў на ўвоз новых аўтамабiляў, i ў сувязi з гэтым у аўтасалонах попыт на iншамаркi павялiчваецца нават не з кожным месяцам, а штотыдзень.

З гэтай нагоды зноў жа на «Мотаршоў» нават была агучана афiцыйная пазiцыя аднаго з лiдараў на рынку продажу iмпартных аўто, кампанii «Атлант-М Холпi». Прычым да ўвагi журналiстаў было прадстаўлена вельмi канкрэтнае меркаванне: «Iфармацыi наконт павелiчэння мытных плацяжоў я не маю, але дыму без агню не бывае. У выпадку iх павелiчэння будзе назiрацца зваротная рэакцыя, тэмпы продажу новых аўтамабiляў стануць меншымi. Пакуль у нас ёсць надзея на рост долi рынку новых машын», — паведамiў дырэктар кампанii Аляксандр Скалубовiч.

I сапраўды, сёлета ў першым квартале ў Беларусi было прададзена 3300 новых iмпартных машын. Аднак тэндэнцыя павелiчэння попыту на машыны ўзяла пачатак яшчэ з першых месяцаў мiнулага года.

Дыму без агню не бывае?

Дзяржаўны мытны камiтэт сваё меркаванне выказвае лаканiчна: «Даных наконт змянення ставак мытных плацяжоў на ўвоз машын не паступала. I каментаваць чуткi аб iх магчымым павелiчэннi мы не будзем. Мы не празорцы, каб ведаць, што чакае ў будучым», — паведамiлi карэспандэнту газеты ў прэс-службе ведамства.

У Дзяржаўным мытным камiтэце на больш канкрэтнае пытанне журналiста, як вы рэагуеце на чуткi аб павелiчэннi мытных плацяжоў на ўвоз iншамарак, адказваюць проста: «Нiяк»...

Знаёмая сям’я даўно марыла аб новым аўтамабiлi, i пачала збiраць грошы на яго набыццё гады два таму. Канешне, не ўсёй заработнай платай ахвяравалi, але, згодна з планамi сямейнага бюджэту, нейкую частку з прыбытку мужа адкладвалi ў канверт. Не вельмi вялiкую ў параўнаннi з усёй колькасцю зарабляемых грошай, але затое — кожны месяц. Па гэтаму ж плану жаданую мадэль яны без стратаў для камфорту жыцця маглi б купiць напрыканцы гэтага года.

— Аднак дзесьцi ў лютым прыходзiць з работы жонка i кажа, што хутка ў салонах машыны стануць даражэйшымi, таму што кошт iх увозу павялiчыцца. Таму трэба ўжо зараз аўтамабiль «браць», — распавядае Станiслаў. — Ну, што рабiць, у знаёмых грошай пазычылi на некаторы час. Вось зараз на новай «Маздзе» катаемся. Жонка рада, а я новы план склаў, на гэты раз — як з даўгамi разлiчыцца за кароткi час. Давядзецца кожны месяц аддаваць больш, чым мы адкладвалi раней. А мой сусед не знайшоў сяброў, якiя б далi яму грошай, таму зараз крэдыт афармляе на новы аўтамабiль, i ўсё падлiчвае — паспее да ўводу новых мытных ставак крэдыт атрымаць, цi не паспее.

— А калi не павялiчацца гэтыя плацяжы? Вось будзе крыўдна...

— Не, я думаю, што павялiчацца, людзi проста так не будуць казаць. А калi ўсё ж такi не павялiчацца (смяецца), дык нiколi больш сваю Марыну слухаць не буду.

З тым, што мяркуемае змяненне ставак мытных плацяжоў уплывае на попыт пакупнiкоў, згаджаюцца i вядучыя кампанii, якiя займаюцца ўвозам i продажам новых iншамарак. Аднак, на дзiва, дылеры-прафесiяналы, якiя гандлююць аўтамабiлямi не першы год, ставяцца i ацэньваюць з пункту гледжання бiзнэсу гэтыя чуткi па-рознаму.

РR-менеджар кампанii «Аўтапрамсэрвiс» Дзянiс Скарабагатаў адзначае, што i сапраўды iснуюць меркаваннi пакупнiкоў аб тым, што могуць быць зменены мытныя плацяжы. «Чуткi застаюцца чуткамi, але нам яны не вельмi шмат дабавiлi пакупнiкоў», — падкрэслiвае ён.

— Продажы ў параўнаннi з першым кварталам 2006 года ў вас павялiчылiся?

— Так, мы назiраем уздым актыўнасцi.

— А з чым гэта звязана?

— Хутчэй за ўсё — з сезоннасцю, вясной штогод назiраецца вялiкi попыт на аўтамабiлi, гэта заканамернасць.

— Але ў гэтым годзе новыя iмпартныя аўто прадаюцца як нiколi актыўна...

— Гэта звязана з тым, што пашырыўся асартымент, да таго ж, мы можам зараз прапанаваць i новыя iншамаркi па кошту да 10 тысяч долараў. Напрыклад, такая марка, як Dасiа стала адной з самых прадаваемых машын летась. Акрамя таго, спажывец зразумеў, што набываць новую машыну вельмi зручна, яна значна больш надзейная i патрабуе менш тэхнiчнага абслугоўвання, яе трымаць больш выгадна. А яшчэ аўтамабiль — добрае фiнансавае ўкладанне.

Паводле даных аўтамабiльнай асацыяцыi БАА, летась жыхары краiны набылi каля 10 тысяч новых машын замежнай вытворчасцi. Гэта стала рэкорднай колькасцю. Аднак ужо за першыя тры месяцы 2007 года беларусы купiлi амаль у два з паловай разы больш iншамарак, чым у першым квартале 2006 года.

Спецыялiсты маркетынгавага аддзела аўтацэнтра «Калядзiчы», якi з’яўляецца афiцыйным дылерам кампанii «Mitsubishi Mоtоrs», вызначаюць тры галоўныя фактары павелiчэння пакупнiцкага попыту на машыны ў апошнiя месяцы — людзi сталi лепш жыць, крэдыты на набыццё аўтамабiляў сталi больш даступнымi i... спрыяюць чуткi наконт увядзення больш вялiкiх ставак па мытных плацяжах.

— У сярэдзiне сакавiка 2007 года чуткi з’явiлiся, i адразу ж нашы аўтамабiлi пачалi купляць яшчэ больш актыўна, — патлумачылi ў аўтацэнтры.

— Адкуль пайшлi чуткi?

— Ну-у-у... гэта як заўсёды — людзi гавораць.

— Як вы ацэнiце тое, што мытныя стаўкi на ўвоз машын могуць i сапраўды павялiчыцца?

— Гэта i не добра, i не дрэнна. Проста так адбудзецца, i ўсё. Да ўвядзення новых ставак рост продажу аўтамабiляў будзе яшчэ большы, а ў выпадку, калi мытныя плацяжы ўсё ж такi павялiчацца, то некалькi месяцаў будзе адчувацца спад актыўнасцi клiентаў аўтасалонаў.

— Наколькi ваш аўтацэнтр павялiчыў продаж сваiх машын?

— У параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года — на 70 працэнтаў, i мы думаем, што гэтая лiчба можа быць яшчэ большая.

— Але сегмент рынку новых iмпартных аўтамабiляў, напэўна, мае межы па колькасцi адзiнак? Калiсьцi адбудзецца насычэнне, i прапаноў стане значна больш, чым попыту?

— Канешне ж, калi-небудзь бурны рост продажу спынiцца, але пакуль попыт устойлiва высокi. Мы прагназуем, што ў блiжэйшы час сiтуацыя застанецца такой жа — аб’ём рынку яшчэ не запоўнены.

Летась найбольшай папулярнасцю ў пакупнiкоў карысталiся аўтамабiлi вытворчасцi такiх кампанiй, як Vоlkswаgеn, Tоуоtа, Dасiа i Fоrd. А за першы квартал гэтага года большасць з набытых новых iншамарак мела клас «В», «С» i «4WD».

Калi чуткi аб змяненнi ставак мытных плацяжоў i сапраўды сур’ёзна ўплываюць на рост продажу iншамарак, то аўтамабiльныя кампанii ў будучым могуць панесцi страты. Дырэктар «Атлант-М Холпi» Аляксандр Скалубовiч падкрэслiў, што ён бы не жадаў, каб клiенты, якiх «падшпiльваюць» чуткi, паскорылi набыццё аўтамабiля, таму што праз некаторы час непазбежна ўзнiкне паўза ў продажах. А гэта адмоўна адаб’ецца на дзейнасцi аўтамабiльных дылераў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не паспелi яшчэ ў аматараў аўтамабiляў знiкнуць першыя ўражаннi ад наведвання «Мотар-шоў», як з’явiлася iнфармацыя, што хутка будуць павялiчаны стаўкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика