21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свята вялiкай «суполкi»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння — Мiжнародны дзень сям’i




На што толькi нi адважвалiся дваццаць тры сям’i з розных раёнаў i гарадоў Мiнскай вобласцi, каб атрымаць званне лепшых у рэгiёне! Не дзень i не месяц рыхтавалiся некаторыя складовыя хатняга задання — экспанаты для мiнi-стэндаў, заклiканых творча прадставiць сям’ю журы i журналiстам. З саломкi, лазы, дрэва, нiтак, паперы, тканiны, бiсеру i яшчэ бог ведае з чаго бацькi стварылi ўнiкальныя рэчы i вырабы, дастойныя сапраўднай выстаўкi. Творчыя кампазiцыi дапоўнiлi, паводле ўмоў конкурсу, кулiнарныя шэдэўры — тут былi i фаршыраваны шчупак (гэткi трафей выпадае на лёс далёка не кожнага рыбака), i торт-кнiга (здаецца, зачытаўся б), i дом з блiнкоў-ладачак (проста ах!)... Аднак, як толькi падчас такога прагляду ўдзельнiкi i госцi падзеi нагулялi апетыт, пачалося сапраўднае спаборнiцтва, дзе сем’i выпрабоўвалiся на эрудыцыю, прадстаўленне вiзiтнай карткi, а таксама па частцы малюнкаў, сачыненняў ды ўмелых ручак.

У конкурсе «Лепшая шматдзетная сям’я Мiнскай вобласцi-2007» перамаглi сям’я Вiтко з Мiнскага раёна — Крысцiна, Андрэй плюс пяцёра дзяцей (1-е месца), Вянглiнскiх з Бярэзiнскага раёна — Галiна, Валянцiн плюс сямёра дзяцей (2-е месца) i Бурых з Уздзенскага раёна — Алена, Уладзiмiр плюс сямёра дзяцей (3-е месца). Згодна з умовамi конкурсу, пераможцы атрымалi грашовыя прэмii — 60 базавых велiчынь (1860 тысяч рублёў), 40 базавых велiчынь (1240 тысяч рублёў) i 30 базавых велiчынь (930 тысяч рублёў) адпаведна.

Безумоўна, журы вызначыла лепшых з лепшых, але хiба можна сказаць, што астатнiя дваццаць сем’яў прайгралi? Канешне, не. Шматдзетная сям’я, у якой дзецi з’яўлялiся на свет згодна з пачуццямi любовi i законамi дабрынi, у любым выпадку — у выйгрышы: усе бацькi могуць навучыцца вышываць або плесцi кошыкi, але ж менавiта гэтымi «асвоена» яшчэ адно, цудоўнае, бадай, самае загадкавае майстэрства — нараджэнне i выхаванне вялікай колькасці дзяцей.

Аляксандр Уладзiмiравiч i Алена Iосiфаўна Шылко з вёскi Сiняўка Клецкага раёна вымаўляюць iмёны сваiх дзяцей не iначай як з пяшчотай: знаёмцеся, калi ласка, вось наша Юлечка — ёй 16 годзiкаў, Волечка — 14 годзiкаў, Лiзачка — 6 i Сашачка (дарэчы, таксама дзяўчынка. — Аўт.) — 5. Самiм бацькам — 38 i 36 адпаведна. Маладыя, канешне, але пошук хлопчыка вымушаны спынiць з-за матулiнага нездароўя.

— Мы ажанiлiся ў 1996 годзе, — кажа Аляксандр Уладзiмiравiч. — Алена — родам з самой Сiняўкi, а я — з суседняй вёскi, пазнаёмiлiся, калi я рабiў на тутэйшай мэблевай фабрыцы сакратаром камсамольскай арганiзацыi...

— Нам хацелася вялiкую сям’ю, — дадае Алена Iосiфаўна. — Мы ж самi — са шматдзетных сем’яў: у матулi мужа было чацвёра, а ў маёй мацi — дзевяць дзяцей...

Сям’я Шылко жыве ў каменным, двухпавярховым прыватным доме, якi пабудавалi ў 1992—94 гадах з дапамогай банкаўскага крэдыту. Зараз разлiчваюць атрымаць крэдыт на капiтальны рамонт. Гаспадарка — куры, парасяты. Плюс сад. Ён працуе ў ААТ «Клецкi райаграсэрвiс», брыгадзiрам паляводчай брыгады, яна — хатняя гаспадыня... супраць волi. Хацела б працаваць, але ж адзiны патэнцыяльны пастаўшчык рабочых месцаў — мэблевая фабрыка — няўхiльна «адмiрае».

— Мясцовыя ўлады — Сiняўскi сельсавет i раённая ўлада крыху падтрымлiваюць нас матэрыяльна, абавязкова звоняць, калi паступае гуманiтарная дапамога, — тлумачыць галава сям’i. — У вёсцы — сем’яў дзесяць шматдзетных, але чацвёра дзяцей — толькi ў дзвюх з iх. Моцна кожнай не дапаможаш, але нам, напрыклад, моцна i не трэба. Цяжка, але спраўляемся... Я, ведаеце, — не гарадскi чалавек, — мiтуснi не люблю, але дзяўчынкi, канешне, у горад вучыцца паедуць. Юлечка хоча стаць музыкантам, iграе на фартэпiяна i на цымбалах. Волечка марыць пра ўрачэбную практыку, а Лiзачка, вiдаць, мадэльерам будзе, а пакуль на гэты год аддадзiм яе на танцы...

Да выканання хатняга задання конкурсу сям’я рыхтавалася, паводле слоў Алены Iосiфаўны, досыць сур’ёзна. Разам з дзяўчынкамi зрабiлi з прыродных матэрыялаў экспазiцыi сельскага дворыка i Беларусi Сiнявокай, «бо ганарымся i сваiм вясковым паходжаннем, i сваёй краiнай». Торт прысвяцiлi Году дзiцяцi. Вырабы з бiсеру рабiлi дзяўчынкi, з дрэва — тата, якi «вельмi любiць працаваць з дрэвам, нават мэблю вырабляе», заўважыла Алена Iосiфаўна.

Не прайграла, а зайграла на конкурсе i беларускамоўная сям’я Федзiняк са Стаўбцоўшчыны. Нацыянальная вопратка, саламяныя галаўныя ўборы ды дудачка, на якой заклiкаў да свайго стэнда гаспадар — Уладзiмiр Мiкалаевiч, адразу выдалi iх месцапражыванне. Ну, канешне, гэта вёска Мiкалаеўшчына, радзiма Якуба Коласа!

Уладзiмiру Мiкалаевiчу — 45 гадоў, Наталлi Канстанцiнаўне — 43, Уладзiмiру-малодшаму — 22, Канстанцiну — 17, Наталлi-малодшай — 8 i Мiхаiлу — 7. Старэйшы сын працуе ў Мiнску, у прыватнай фiрме, а значыць, вельмi заняты i на конкурс не прыехаў.

— Вось гэтыя вышываныя ручнiчкi — з курачкамi ды петушкамi ў мяне заказваюць дзяўчаты, якiя доўга не могуць выйсцi замуж, — расказвае пра экспанаты на сямейным стэндзе гаспадыня. — Вышываю я i ручнiкi на вяселле, як абярэг на шчаслiвае сумеснае жыццё... Люблю рабiць розныя ўпрыгажэннi з бiсеру. Паколькi мы жывём у вёсцы, то наш сiмвал — гэтыя румяныя, ладныя, з беленькай мукi парасяткi. А блiнкi — прыкмета гасцiннасцi, калi ласка, падыходзьце пасля конкурсу, пачастуем вас блiнамi са смятанкай ды з макам... Малюнкi, вырабы з саломкi — вынiк работы школьнага мастацкага гуртка, якi дзецi наведваюць тры разы на тыднi...

Раней за ўсiх у сям’i Федзiняк прачынаецца позняе дзiця Мiшка. Ён, паводле слоў бацькi, як званочак усiх будзiць. Праўда, дадае матуля, ён i ў дзiцячым садку не спiць — «цэлая праблема з iм». А вось Косця з Наталляй паспаць любяць, паспрабуй дабудзiся. Косцiк адводзiць Мiшку ў садок, а Наталлi iдуць у школу — старэйшая працуе там бiблiятэкаркай. Бацька працуе ў Стаўбцоўскай дапаможнай школе-iнтэрнаце, арганiзуе розныя святы i забаўляльныя мерапрыемствы. Але не толькi: Уладзiмiр Мiкалаевiч яшчэ iндывiдуальны прадпрымальнiк — тамада на вяселлях. «У нас шмат планаў i iдэй, думаем заняцца агратурызмам, — дадае Наталля Канстанцiнаўна. — Будуем дом на беразе ракi, сёлета плануем перасялiцца. Зараз жывём у 8-кватэрным калгасным доме, побач з якiм туляцца хлеўчыкi...»

Сямейны конкурс, якi праходзiў у шэрагу абласных мерапрыемстваў, прысвечаных Году дзiцяцi, завяршыўся. Мам i тат чакаюць новыя клопаты — i не толькi «матэрыяльныя», хоць менавiта такое пытанне ў дачыненнi да шматдзетных сем’яў найперш ставiцца i агучваецца ў СМI.

— Старшыня Мiнаблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч iмкнецца прымаць дадатковыя рашэннi па падтрымцы шматдзетных сем’яў, — расказвае старшыня камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Ала Мiкалуцкая. — Напрыклад, сем’i, у якiх выхоўваюцца чацвёра i болей дзяцей, штогод атрымлiваюць дапамогу да школы на кожнае дзiця. Ёсць сем’i, якiм дапамагаюць асобна, у нейкiх выключных выпадках. Аднак хачу падкрэслiць, што ў нашай краiне робiцца ўсё для таго, каб не дапусцiць утрыманства, паколькi не сакрэт, што некаторыя бацькi ўхiтраюцца жыць за кошт дзiцячых дапамог. Гэта недапушчальна...

Наогул няўдалыя сем’i актыўна выяўляюцца на Мiншчыне, у тым лiку па зваротах сваякоў цi суседзяў, якiя не застаюцца абыякавымi да лёсу дзяцей. З бацькамi, якiя, як правiла, не працуюць i злоўжываюць алкагольнымi напоямi, працуюць псiхолагi i сацыяльныя педагогi школ або тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Спецыялiсты дапамагаюць у пошуку работы i магчымасцi лячэння хворых на алкагалiзм, вырашэннi шэрагу бытавых праблем. Усё дзеля таго, каб дзецi мелi магчымасць расцi ў бiялагiчных сем’ях, а не папаўняць дзяржаўныя iнтэрнатныя ўстановы.

Да конкурсу было прымеркавана i ўшанаванне 18 матуль, удастоеных ордэна Мацi. Гэтыя жанчыны нарадзiлi i самааддана, з любоўю — сваёй i бацькавай выхоўваюць пяцёра i болей дзяцей. На Мiншчыне ўжо звыш тысячы ардэнаносных мацi, якiм з мiнулага года выплачваецца фiнансавая дапамога ў памеры пяцi бюджэтаў пражытковага мiнiмуму. На сёння гэта сума складае 852,5 тысячы рублёў. У Мiнскай вобласцi, пачынаючы з 2004 года, узнагароджаныя мацi атрымлiваюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў суме 10 базавых велiчынь — 310 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, прадпрыемствы i арганiзацыi, на якiх працуюць матулi, дораць iм каштоўныя падарункi.

Адна з ушанаваных матуль — мацi пяцярых дзяцей, старшы iнспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасцi аддзела ўнутраных спраў Лагойскага райвыканкама 38-гадовая Таццяна Вашчанка, разгубленая ад павышанай увагi да сябе, уся ў падарунках i кветках цiха прамовiла: «Нездарма я, напэўна, пiсала дыпломную работу па дэмаграфiчнай сiтуацыi... Ну, вось, прыеду дадому, будзем святкаваць вялiкай сям’ёй...»

Святлана БАРЫСЕНКА.

в. Сенiца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На што толькi нi адважвалiся дваццаць тры сям’i з розных раёнаў i гарадоў Мiнскай вобласцi, каб атрымаць званне лепшых у рэгiёне! Не дзень i не месяц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика