Працягвайце нагадваць аб нашых каранях
Iрына ПРЫМАК
Нашай газеце ёсць чым ганарыцца: у яе першы рэгiстрацыйны нумар, «Звязда» — самая старэйшая сярод беларускiх газет... Аднак рабiць сабе камплiменты, хоць i ў юбiлейны год, мы не будзем. Не толькi з-за сваёй сцiпласцi: у «Звязды» хапае сяброў, якiя з ахвотай скажуць цёплыя словы ў адрас нашага выдання. За 86 дзён да 90-годдзя «Звязды» выказацца пажадала Вольга Iванаўна Гусiнец, мастацкi кiраўнiк студыi эстраднага танца «Глорыя» лiцэя БДУ. Летась мы разам святкавалi дзесяцiгадовы юбiлей «Глорыi», калi завiталi на святочны канцэрт калектыву i потым расказалi аб iм на старонках нашай газеты. Аднак наша знаёмства з «Глорыяй» адбылося значна раней: дзяўчаты з гэтай студыi эстраднага танца — пастаянныя ўдзельнiцы прэзентацый «Звязды» на выстаўках «СМI ў Беларусi» i «Тыдзень моды на здароўе». Ды i аб’ядноўвае нас шмат: не толькi творчасць, але i любоў да беларускай культуры (у рэпертуары «Глорыi» шмат беларускiх танцаў), нашых традыцый, спорту i здаровага ладу жыцця (дзяўчаты з «Глорыi» з’яўляюцца групай падтрымкi на футбольных i хакейных матчах).
— Жадаю праiснаваць у лепшым сэнсе гэтага слова яшчэ як мiнiмум 90 гадоў i не адхiляцца ад свайго беларускага курсу, бо зараз сярод газет толькi «Звязда» нагадвае аб нашых каранях, а гэта вельмi важна для выхавання маладога пакалення. Юнакi i дзяўчаты часта не цягнуцца да сваiх каранёў, i толькi калi становяцца дарослымi, пачынаюць шанаваць сваю культуру, — прызналася нашай газеце Вольга Гусiнец. — Жадаю вашай газеце заўжды быць на крок наперадзе iншых выданняў. Росту тыражу, больш чытачоў сярод моладзi i творчасцi! Дарэчы, усiх аматараў харэаграфiчнага мастацтва Вольга Iванаўна Гусiнец запрасiла ў чацвер, 17 мая, а 18-й гадзiне ў лiцэй БДУ на выступленне «Глорыi» (уваход бясплатны).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашай газеце ёсць чым ганарыцца: у яе першы рэгiстрацыйны нумар, «Звязда» — самая старэйшая сярод беларускiх газет... Аднак рабiць сабе камплiменты, х
|
|