21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Звычайны цуд i яго наступствы

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Еўрабачанне-2007»

У лiдарах песеннага конкурсу — балканскiя матывы i славянскiя танцы




Яшчэ пяць дзён таму тэлегледачы слаба верылi, што Беларусь упершыню за чатыры гады выбралася ў фiнал мiжнароднага конкурсу «Еўрабачанне», а сёння многiя ўжо абураюцца, што мы — «толькi» на шостым месцы...

Перамогу ў «Еўрабачаннi-2007», нягледзячы на тое, што яго даўно ўжо называюць не вакальным спаборнiцтвам, а конкурсам шоў-пастановак, атрымала лiрычная балада «Малiтва» ў выкананнi сербскай спявачкi Марыi Шэрыфавiч. 23-гадовая патомная артыстка набрала 268 балаў. Шоў «зiбен-зiбен-ай-лю-лю» ад Веркi Сярдзючкi стала толькi другiм з 235 баламi (дарэчы, гледачы дагэтуль спрачаюцца, «Лаша тумбай» або «Раша, гудбай» спяваў/ла гарачы/ая ўкраiнскi/ая выканаўца). На трэцiм месцы з 207 баламi па вынiках галасавання апынулiся дзяўчаты з расiйскага гурта «Серабро», што аўтаматычна панiзiла статус музычных Лалiт да «бронзы». Чацвёртае месца «выбiла» прадстаўнiку Турцыі шматлiкая дыяспара. Пятым аказаўся балгарскi дуэт этна-перкусiянiстаў. На шостым месцы — прадстаўнiк Беларусi Дзмiтрый Калдун, песня якога «Wоrk Yоur Mаgiс» на музыку Фiлiпа Кiркорава i словы Карэна Кавалерана зарабiла 145 балаў. Вышэйшыя балы Беларусi аддалi Iзраiль, Украiна i Расiя, па 10 паставiлi Малдова, Арменiя i Мальта. Гэтаксама ў дзесятку трапiлi Грэцыя, Арменiя, Венгрыя i Малдова, што дае права гэтым краiнам у наступным годзе пачаць барацьбу адразу з фiналу. Лiдарам па вынiках галасавання сярод кампазiтараў стала песня Венгрыi, прадстаўнiкам якой i быў уручаны спецыяльны прыз.



Дарэчы, заўважым, што Дзмiтрыю Калдуну, якi выканаў сваю праграму-максiмум, удалося лiтаральна ўскочыць у апошнi вагон: з 2009 года правiлы конкурсу будуць зменены, i «Еўрабачанне» разаб’ецца на два паўфiналы, аўтаматычна ж у фiнал трапiць толькi пераможца плюс краiны «вялiкай чацвёркi» Францыя, Вялiкабрытанiя, Iспанiя i Германiя. Так што наступнаму прадстаўнiку ад Беларусi 21-гадовы спявак зрабiў, без перабольшання, каралеўскi падарунак. Ну i сабе самому, натуральна, таксама. У якасцi першага падарунка ў адказ беларусы наладзiлi спеваку ўрачыстую сустрэчу ў аэрапорце «Мiнск-2», куды ў нядзелю прыляцела з Хельсiнкi беларуская дэлегацыя.

...Мы прыбылi ў аэрапорт за гадзiну, i наiўна меркавалi, што будзем першымi. Аказалася, журналiстаў апярэдзiў аркестр роты ганаровай варты i мiнскi фан-клуб Дзiмы Калдуна, удзельнiкi якога запоўнiлi залу чакання кветкамi, плакатамi i шарыкамi. Рэпецiравалi крычалку, можа, не вельмi рыфмаваную, затое эмацыянальную: «Наш Калдун, як Першы Пётр, прарубiў акно ў Еўропу!». «Канешне, хацелася, каб Дзiма трапiў у першую пяцёрку — але для яго гэта ўсё адно поспех, а для нас — перамога, — радасна паведамiлi 13 дзяўчат-«калдуняў», якiя паспелi выпiсаць спеваку адмысловую грамату «за паспяховую калдунiзацыю Еўропы». — Жадаем Дзiму, каб «Еўрабачанне» стала не канцавым, а зыходным пунктам, трамплiнам, з якога пачнецца яго далейшая кар’ера!»

Праз колькi хвiлiн падцягнулася вялiкая колькасць актывiстаў Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, якiя лiтаральна за дзень вырашылi арганiзаваць Калдуну сустрэчу з песнямi i танцамi. Блiжэй да прылёту прыбыла i афiцыйная дэлегацыя на чале з памочнікам Прэзiдэнта Беларусi Алегам Праляскоўскiм. Сам жа вiноўнiк урачыстасцi спусцiўся па трапу самалёта ў лiку апошнiх. Вельмi стомлены. Убачыўшы колькасць сустракаючых, Дзiма, здаецца, атрымаў лёгкi шок, i наўрад цi чуў большасць вiншаванняў i слоў падтрымкi, якiя яму крычалi прыхiльнiкi. Затое ўражаннi — як тых, хто хварэў за Калдуна ў Мiнску, так i тых, хто знаходзiўся побач з iм у Хельсiнкi — паспелi запiсаць мы.

Алег ЕЛIСЕЕНКАЎ, кампазiтар, кiраўнiк студыi «Гран-пры»:

— Я не змог дазванiцца да Дзiмы, ён амаль увесь час быў недаступны, затое патэлефанаваў мне пасля паўфiналу сам, лiтаральна праз некалькi хвiлiн пасля выступлення. Спытаўся, як выглядаў нумар — я адказаў, што ўсё цудоўна, пастаноўка шыкоўная, i на фiнале не трэба лепш, варта толькi трымаць планку. Нават калi б Дзiма стаў дзесятым, гэта быў бы поспех, а шостае месца — гэта ўвогуле дасягненне, асаблiва ў такiм моцным фiнале, якi быў сёлета. Мне вельмi падабаецца, што перамагла музыка, а не шоў — сапраўдная музыка i душэўнасць...

Таццяна Барысаўна, мама:

— Я глядзела паўфiнал i фiнал, не адыходзячы ад камп’ютара i тэлевiзара — адным вокам туды, адным туды. Хвалявалася? Ну, як усе... Можа, крыху больш. Не загадвала нiчога, проста верыла, што Дзiма выступiць добра, i спадзявалася на вынiк. Зараз у нас галоўная задача — атрымаць дыплом у iнстытуце, а з кар’ерай пытанне, думаю, будзе вырашацца паэтапна.

Аляксандр ЦIХАНОВIЧ, кiраўнiк праекта «ЕўраФэст»:

— Планаваць «Еўрабачанне» немагчыма, гэта непрадказальны конкурс, i ўсе прагнозы аказваюцца памылковымi. Прадказаў я толькi пераможцу — Сербiю — бо гэта было бачна адразу. Вельмi ўдала таксама выступала малдаванка, дакладна адпрацавала Сярдзючка i расiянкi, што i забяспечыла iм высокiя месцы. Я прасiў Бога, каб мы трапiлi ў дзесятку i наступнаму прадстаўнiку Беларусi было лягчэй... Гэта спраўдзiлася, i я шчаслiвы. Наконт далейшага творчага лёсу нiчога не магу сказаць — у Калдуна заключаны кантракт з маскоўскiм прадзюсарам, так што яго кар’ера будзе вырашацца менавiта ў Маскве. Пэўныя дамоўленасцi ў нас ёсць, думаю, усё будзе нармальна.

Дзiма КАЛДУН:

— Дзякуй усiм тым, хто верыў у мяне, i асобны дзякуй тым, хто не верыў, гэта падштурхоўвала да працы, напэўна. Вельмi хочацца, каб Беларусь дасягала вялiкiх поспехаў у свеце. Я — рады, але вельмi стамiўся. Паеду адсыпацца, потым, напэўна, змагу сказаць штосьцi больш асэнсаванае.

«Еўрабачанне-2008» пройдзе 22—24 мая ў Бялградзе. Пакуль жа на слыху i на вуснах «Еўрабачанне-2007», якое будзе аналiзавацца i ацэньвацца яшчэ доўга. Гавораць рознае, i добрае, i дрэннае. А i няхай сабе гавораць, робяць высновы. Наша, напрыклад, такая: калi вельмi захацець i пастарацца — усё атрымаецца.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота з сайта www.еsсkаz.соm i Сяргея ЧОРНАГА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лiдарах песеннага конкурсу — балканскiя матывы i славянскiя танцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика