21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што агульнага памiж Кiевам i Касутой...

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

I ў сталiцы Украiны, i ў маленькай беларускай вёсачцы ў блiжэйшы час павiнны з’явiцца помнiкi выдатнаму дзяржаўнаму дзеячу XVIII стагоддзя Пiлiпу Орлiку. А пакуль ва Украiнскiм пасольстве ў Мiнску прайшлi гiстарычныя чытаннi, прысвечаныя 335-годдзю гетмана Украiны, беларуса па паходжанню.

Украiнцы па праву ганарацца тым, што iх Канстытуцыя — першая ў Еўропе i тагачасным Новым Свеце. (Факт малавядомы часткова з-за таго, што Канстытуцыя не была ўвасоблена ў жыццё, хоць, як сцвярджаюць некаторыя гiсторыкi, каля трох гадоў яна з’яўлялася кiраўнiцтвам да дзеянняў Правабярэжнай Украiны.) «Канстытуцыя Правоў i Вольнасцi Войска Запарожскага» была напiсана ў 1710 годзе — за некалькi дзесяцiгоддзяў да амерыканскай 1787 года, канстытуцыi 3 мая 1791 года Рэчы Паспалiтай i французскай 3 верасня 1791 года. Паводле меркавання спецыялiстаў, гэта каштоўны помнiк гiсторыi парламентарызму, iдэi якога актуальныя i сёння.

Беларусы па праву могуць ганарыцца тым, што аўтар першай украiнскай канстытуцыi — выхадзец з беларускага шляхецкага роду Пiлiп Орлiк, якi нарадзiўся i вырас у вёсцы Касута Ашмянскага павета (цяпер Вiлейскi раён), а першую вышэйшую адукацыю атрымаў у Вiльнi.

Аднак iмя Пiлiпа Орлiка да апошняга часу мала пра што казала нават людзям адукаваным. У паэме Аляксандра Пушкiна «Палтава» паплечнiк Iвана Мазепы Орлiк — постаць негатыўная (украiнскiя гiсторыкi сцвярджаюць, што мастацкi твор абсалютна не стасуецца з гiстарычнай праўдай). У савецкiх энцыклапедыях пра яго можна знайсцi некалькi радкоў, якiя па сутнасцi не дапоўняць iнфармацыю, атрыманую праз знакамiтую паэму. Тагачаснымi царскiмi даследчыкамi Орлiк быў прылiчаны да здраднiкаў, бо свядома далучыўся да той часткi казацкай арыстакратыi, якая супрацiўлялася захадам Пятра I абмежаваць аўтаномiю Левабярэжнай Украiны. Ён ведаў пра змову Мазепы з Карлам XII i сам, калi пасля смерцi Мазепы ўжо ў эмiграцыi быў абраны гетманам, разлiчваў на дапамогу шведскага караля i iншых еўрапейскiх манархаў у вызваленчай барацьбе казацтва з рускiм царом. У напiсанай iм дзяржаўнай Канстытуцыi абвяшчалася ўтварэнне незалежнай Украiнскай дзяржавы, аб’яднанне Левабярэжнай i Правабярэжнай Украiны згодна з яе межамi часоў Багдана Хмяльнiцкага, усталёўвалася калегiяльная форма ўлады i выбранасць усёй дзяржаўнай адмiнiстрацыi...

Сёння гiсторыю казацтва, ад якой неад’емна iмя Орлiка, вывучаюць у вышэйшых навучальных установах не толькi Украiны, але i Беларусi. «Гэта адна з самых любiмых тэм нашых студэнтаў», — расказала ўдзельнiца гiстарычных чытанняў Валянцiна Федарасава, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка.

— На прыкладзе лёсу Пiлiпа Орлiка мы са студэнтамi разважаем, наколькi магчыма iнтарэс дзяржаўны спалучыць з людскасцю, — дадала дацэнт кафедры гiсторыi Расii БДУ Святлана Лугаўцова, — бо ён быў не толькi выдатным палiтычным дзеячам, але i добрым мужам i бацькам. Яго старэйшы сын Рыгор стаў генерал-паручнікам i даверанай асобай французскага караля Людовiка XV, ад якога атрымаў графскi тытул.

У чытаннях узялi ўдзел Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Iгар Лiхавой, украiнскiя i беларускiя навукоўцы, а таксама дырэктар Вiлейскага раённага краязнаўчага музея Валянцiна Лапо, старшыня Вiлейскага раённага Савета дэпутатаў Яўген Iгнатовiч i краязнаўца Анатоль Рогач.

— Такiя неардынарныя гiстарычныя асобы, як Пiлiп Орлiк, заклалi фундамент для пабудовы даверу памiж украiнскiм i беларускiм народамі, — сказаў, падводзячы вынiкi чытанняў, спадар пасол.

Дзякуючы намаганням Беларускага грамадскага аб’яднання «Ватра», пры дапамозе Пасольства Украiны i садзейнiчанні мясцовых уладаў у снежнi мiнулага года ў Касуце была адкрыта памятная дошка Пiлiпу Орлiку, прымацаваная да 20-тоннага валуна. Надпiс на дошцы кажа, што на гэтым месцы з’явiцца памятны знак ураджэнцу Касуты — гетману Украiны. Украiнскае пасольства забяспечвае фiнансаванне ўсiх захадаў па ўвекавечанню памяцi Орлiка на беларускай зямлi. Плануецца таксама адкрыццё музея ў Касуцiнскай каплiцы, прысвечанага роду Орлiкаў. Украiна ўжо запрасiла супрацоўнiкаў Вiлейскага музея ў свае архiвы для работы над стварэннем экспазiцыi. Урачыстае адкрыццё помнiка ў Касуце запланавана на 12 лiпеня (у прастольнае свята Касуцiнскай Свята-Пятра-Паўлаўскай царквы) або на 22 кастрычнiка (у дзень нараджэння Орлiка) гэтага года — у залежнасцi ад гатоўнасцi памятнага знака. Над яго праектам працуюць вядомы беларускi архiтэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Тарнаўскi i скульптар Леанiд Яшэнка. У вынiку маленькая старажытная вёсачка Касута стане адным з пунктаў турыстычнага маршруту, якi звяжа Украiну i Беларусь (яго цалкам лагiчна можна было б працягнуць у Малдову, Швецыю i Францыю), прысвечанага гiсторыi непераможнага казацкага духу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ў сталiцы Украiны, i ў маленькай беларускай вёсачцы ў блiжэйшы час павiнны з’явiцца помнiкi выдатнаму дзяржаўнаму дзеячу XVIII стагоддзя Пiлiпу Орлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика