Студэнты-ўгоншчыкi
Iгар ГРЫШЫН
У Мiнску глыбокай ноччу на вулiцы Кедышкi супрацоўнiкамi нараду палка патрульна-паставой службы мiлiцыi ГУУС былi затрыманы двое студэнтаў: хлопцы спрабавалi ўгнаць два аўтамабiлi.
Як паведамiлi ў групе iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, 21- i 22-гадовых студэнтаў 4-га курса аднаго з ВНУ ўзялi якраз у той момант, калi яны «варажылi» каля аўтамабiляў ВАЗ. Не абсталяваныя сiгналiзацыяй машыны, адна з якiх належыць аднаму з ТАА, а другая — 38-гадоваму мiнчанiну, зладзюжкi меркавалi ўгнаць без праблем. Толькi ўмяшанне праваахоўнiкаў папярэдзiла злачынства. Абодва гора-ўгоншчыкі змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску глыбокай ноччу на вулiцы Кедышкi супрацоўнiкамi нараду палка патрульна-паставой службы мiлiцыi ГУУС былi затрыманы двое студэнтаў: хлопцы спр
|
|