I зноў — запалкi, агонь, смерць дзiцяцi
Барыс ПРАКОПЧЫК
Не прайшло i тыдня пасля трагедыi ў Мастах, дзе ў агнi загiнуў сямiгадовы хлопчык, i вось зноў дзiцячае свавольства з запалкамi прыводзiць да непапраўнай трагедыi. На гэты раз — у вёсцы Добавiчы Iўеўскага раёна.
Дарослыя працавалi па гаспадарцы, а iх малы каля гадзiны быў прадастаўлены сам сабе. Убачыўшы дым у верандзе, бацькi кiнулiся ў дом. Але трапiць туды праз дзверы з-за моцнай задымленасцi не ўдалося. Тады мужчына разбiў шкло ў акне пакоя, дзе было пакiнута дзiця, забраўся ўнутр, аднак агонь не дазволiў яму знайсцi сына. Хлопчык дваццаць дзён не дажыў да свайго другога дня нараджэння... — Акружаны любоўю працавiтых бацькоў у новым доме, ён яшчэ нават не паспеў даведацца аб iснаваннi вогненнай бяды, — гаворыць галоўны спецыялiст цэнтра прапаганды i навучання пры Гродзенскiм абласным упраўленнi МНС Раiса Масько. — Быць побач — аб гэтым просяць нас дзецi i ад гэтага нярэдка залежыць iх жыццё. Трэба навучыць малых баяцца агню i, канешне, зрабiць самае простае — прыбраць з iх вачэй запалкi, каб не спакушалi да ўчынку, якi можа стаць для iх апошнiм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не прайшло i тыдня пасля трагедыi ў Мастах, дзе ў агнi загiнуў сямiгадовы хлопчык, i вось зноў дзiцячае свавольства з запалкамi прыводзiць да непапраў
|
|