Харчовая кантрабанда
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Гродзенскiя памежнiкi затрымалi партыю вяндлiны агульнай вагой 150 кiлаграмаў.
Паводле звестак Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, мясныя вырабы спрабаваў незаконна ўвезцi з Польшчы грамадзянiн нашай краiны. Вэнджаную кантрабанду ён схаваў у нiшы для запаснога кола. А вось украiнскiя кантрабандысты дзейнiчалi з большым нахабствам i размахам. На двух грузавiках яны спрабавалi па палявых дарогах увезцi ў Беларусь 7 тон мяса i 4 тысячы бутэлек спiртных напояў. Кантрабандыстаў затрымалi пiнскiя памежнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскiя памежнiкi затрымалi партыю вяндлiны агульнай вагой 150 кiлаграмаў
|
|