«Спатканне» з дыэтылфталатам
Iгар ГРЫШЫН
Буйная партыя вiна з дэнатурыруючай дабаўкай канфiскавана праваахоўнiкамi ў Слуцкiм раёне.
Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС i Слуцкага РАУС канфiскавалi ў райспажыўтаварыстве каля 4992 лiтраў вiна «Спатканне» вытворчасцi ААТ «Маладзечнапiва». Як высветлiлася, гэты напой утрымлiваў дэнатурыруючую дабаўку дыэтылфталат. Вiно, кошт якога ацэньваецца ў суму 14,8 мiльёна рублёў, перададзена на бабруйскае прадпрыемства «Гiдролiзны завод» для прамысловай перапрацоўкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Буйная партыя вiна з дэнатурыруючай дабаўкай канфiскавана праваахоўнiкамi ў Слуцкiм раёне |
|