БАТЭ прайграў сапернiку па фiналу Кубка Беларусi
Iрына ПРЫМАК
У пятым туры чэмпiянату Беларусi па футболу лiдар першынства, барысаўскi БАТЭ, сустрэўся ў гасцях з брэсцкiм «Дынама» i не змог выйграць — 1:2.
Гэта паражэнне стала першым для каманды Iгара Крыўшэнкi ў сёлетнiм турнiры, прычым дзеючыя чэмпiёны i ўладальнiкi леташняга Кубка Беларусi ўступiлi сваiм сапернiкам па фiналу сёлетняга Кубка, якi пройдзе 27 мая. I ўсё ж БАТЭ захоўвае за сабой верхнi радок турнiрнай таблiцы (12 ачкоў). Пяты тур быў адметны галеадорскiмi здольнасцямi нападаючага «Гомеля» Рамана Васiлюка: у матчы з магiлёўскiм «Дняпром» ён забiў тры галы (сустрэча завяршылася з лiкам 4:0) i зараз узначальвае спiс бамбардзiраў чэмпiянату з шасцю галамi. Свае першыя ачкi здабыў наваполацкi «Нафтан», ды яшчэ ў гульнi з мiнскiм «Дынама» — 1:0. Вынiкi iншых матчаў: «Вiцебск» — «Нёман» (Гродна) — 0:0, «Тарпеда» (Жодзiна) — «Смаргонь» — 1:0, «Шахцёр» (Салiгорск) — МТЗ-РIПА (Мiнск) — 1:1, «Дарыда» (Ждановiчы) — «Мiнск» — 0:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятым туры чэмпiянату Беларусi па футболу лiдар першынства, барысаўскi БАТЭ, сустрэўся ў гасцях з брэсцкiм «Дынама» i не змог выйграць — 1:2 |
|